У Гродне да 2017 года закрыюць усе смеццеправоды

У Гродне да 2017 года больш за 2 тыс. смеццеправодаў у амаль 700 шматкватэрных дамах будуць закрытыя, паведаміў Белта генеральны дырэктар Гродзенскай гарадской ЖКГ Алег Дабравольскі. У 2015 годзе было закрыта каля 100 смеццеправодаў. Бытавыя адходы гараджанам прапануюць выносіць на спецыяльныя кантэйнерныя пляцоўкі.

Расійскі рэпер Цімаці не прыняў гарадзенца, які прыехаў да яго з шампанскім

Паездка ў Маскву для 25-гадовага Паўла павінна была стаць ажыццяўленнем запаветнай мары. Менавіта там гарадзенец спадзяваўся сустрэцца са сваім кумірам. Але, прыехаўшы ў офіс зоркі, Павел быў вымушаны падарыць шампанскае не Цімаці, а яго ахове.

Каля гарадзенскіх кінатэатраў з’явяцца пракаты веласіпедаў

, |

У канцы красавіка “Гроднааблкінавідэапракат” плануе адкрыць у горадзе чатыры пункты велапраката. Тры з іх з’явяцца каля кінатэатраў “Усход”, “Космас” і “Кастрычнік”, чацвёрты, з-за недахопу месца каля “Чырвонай зоркі”, размесціцца каля Моладзевага цэнтра “Гродна”.

Замест страшнага двара – пляцоўка для адпачынку. Як Іван трапіў у праект “Горад”, каб зрабіць Гродна лепшым

|

Гарадзенец Іван Петушок, заснавальнік тайм-кафэ “Партал”, патрапіў у фінал конкурса “Горад”, удзельнікі якога намагаюцца палепшыць свае гарады. На мінулым тыдні Іван удзельнічаў у трэнінгу ў Мінску, а зараз будзе рэалізоўваць хатняе заданне, у якім жыхары Гродна могуць яму дапамагчы.

Гарадзенка спрабуе адрадзіць дваравы баскетбол у сваім раёне

|

Кажуць, што сучасныя дзеці аддаюць перавагу камп’ютарным гульням і смартфонам, а не спорту на свежым паветры. Але ж часта пры ўсім жаданні ім няма дзе пагуляць у сваім жа двары, лічыць жыхарка Гродна Вольга. Яна ўзняла праблему дваровага спорту ў сваім раёне на вуліцы Белыя Росы. Яе ідэя аднаўлення баскетбольнай пляцоўкі прайшла нават адбор у конкурсе “Горад”.

Горад засынае, прачынаюцца “чысцільшчыкі”. Як гарадзенцы ноччу цягаюць метал, каб зарабіць на жыццё

Калі большасць гарадзенцаў толькі збіраецца на працу, “чысцільшчыкі” з гружанымi вазкамі поўнымі металу або кардону накіроўваюцца з ускраін у цэнтр, каб заняць чаргу ў пункце прыёму другаснай сыравіны.

Рукі, коцікі і хатка-чайнік. У Гродне адкрылася выстава “Пяць малаткоў”

, |

Работы гарадзенскіх майстроў кавальскай справы можна пабачыць у Цэнтры рамёстваў “Спадчына”, дзе 12 красавіка адкрылася выстава вырабаў з металу “Пяць малаткоў”.

Пракурор просіць для падлетка, які забіў 5-гадовага брата, 15 гадоў пазбаўлення волі. Маці не згодная

|

У гродзенскім абласным судзе працягваецца разгляд нашумелай крымінальнай справы. Абвінавачваецца 17-гадовы падлетак. Ён, па версіі следства, задушыў свайго 5-гадовага брата Мацвея, спрабаваў забіць маці малатком, а сыходзячы, каб схаваць сляды злачынстваў, падпаліў кватэру.

У Новым замку адкрылася выстава, на якой кожнаму прапануюць стаць чараўніком

, |

З 12 красавіка ў Новым замку працуе інтэрактыўная выстава ілюзіённага мастацтва “Анатомія цуду”. На ёй можна пабачыць прыстасаванні, якія выкарыстоўвалі фокуснікі розных часоў з усяго свету.

Фотафакт: Будаўнікі ўзяліся за стары дом на вуліцы Малой Траецкай

На адзін са старых дамоў у цэнтры Гродна знайшоўся інвестар. Дом №13 па вуліцы Малой Траецкай, 1875 года пабудовы, ужо даследуюць і рыхтуюць да рамонту.