Фотафакт: Лютэранскую кірху аднавілі пасля ўрагану, на чарзе – Бернардынскi касцёл

|

У пяць гадзін раніцы 22 чэрвеня будаўнікі ўзяліся за аднаўленне шпіля на гарадзенскай кірсе. Рабочым спатрэбілася больш за тры гадзіны, каб выправіць яго і выраўняць галоўны крыж лютэранскага храма.

Бусляняты з заапарку атрымалі “пярсцёнкі” і займелі “хроснага бацьку”

|

Першых буслянат, што нарадзіліся ў Гарадзенскім заапарку ад пары пацярпелых буслоў, акальцавалі 21 чэрвеня. Разам са звычайнымі металічнымі кольцамі птушак пазначылі сучаснымі пластыкавымі. Гэта дапаможа лягчэй адсочваць  шляхі іх міграцыі. Арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі, акальцавашы буслянят, назваўся іх “хросным” і перадаў малых пад крылы бацькоў.

А чацвёртай рана гарадзенцы і украінцы, землякі памежніка Віктара Усава, ўзгадвалі пачатак вайны

|

Роўна ў 4 гадзіны гарадзенцы разам з прадстаўнікамі ўкраінскага горада Нікапаля сабраліся на правым беразе ракі Нёман. Тут праходзіла штогадовая гарадская патрыятычная акцыя “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, прысвечаная ушанаванню памяці людзей, што загінулі у першыя дні вайны Айчыннай вайны. На плынь Нёмана пусцілі 22 вянкі, што сімвалізавалі дату 22 чэрвеня 1941 года.

Сінагога запрашае ў фотападарожжа па краіне Танаха пад музыку саксафона

|

Персанальная выстава ізраільскага фотамастака Барыса Равіча адкрыецца 23 чэрвеня ў гарадзенскай сінагозе. Гарадзенцам і гасцям горада прадставіцца рэдкая магчымасць з дапамогай здымкаў прайсці па краіне Танаха.

Горад засынае, прачынаецца мафія: Як гуляць у мафію і перамагчы

|

У цэнтры адпачынку і развіцця “Партал” 18 чэрвеня прайшоў дзень адкрытых дзвярэй прысвечаны гульні “Мафія”. На сустрэчы можна было навучыцца гуляць і даведацца пра гарадзенскія клубы мафіі. А мы сабралі парады ад вядоўцаў, як перамагчы ў гульні ў ролі мірнага жыхара і мафіі.

У Пышках плануецца апрацоўка супраць кляшчоў. Перш чым ісці ў лес – чытайце аб’явы

|

Апрацоўка ад кляшчоў ва ўрочышчы Пышкі,  аб’яўленая на 21-24 чэрвеня, пакуль адкладваецца ў сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор’я, паведамілі ў Гродзенскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Удакладненні пра новыя тэрміны аб’явяць пазней, а пакуль мы мелі час высветліць, у чым заключаецца сутрасць апрацоўкі навошта і калі яе робяць. Разабрацца з гэтымі пытаннямі дапамагаюць адмыслоўцы – намесніка начальніка  ВТА Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі Тадэуш Толкач і біёлаг Гродненскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Жана Скубановіч.

“Перасядзь на ровар”. Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта хоча стварыць у Гродне бясплатны велапракат для навучэнцаў

|

Студэнтка ГрДУ Анастасія ўжо тыдзень апытвае гарадзенцаў на тэму бясплатнага велапраката для навучэнцаў. На думку дзяўчыны, яго стварэнне вырашыць праблему транспарту для многіх студэнтаў.

У Гродне ўключылі гарачую ваду раней за тэрмін. Каму гарадзенцам дзякаваць?

|

Гарадзенцы, якiя жывуць на занёманскай частцы горада, прыемна здзівіліся: ім на некалькі дзён раней за вызначаны тэрмін уключылі гарачую ваду. Як аказалася, гараджан парадавалі супрацоўнікі цеплавых сетак, якія за перыяд адключэння вады хутка і зладжана выканалі пастаўленыя работы.

Спраўдзіць мару, зняць стрэс і здейсніць цуд. Навошта дарослыя вучацца маляваць

|

Мастачка Каця Забеліна ад зімы праводзіць заняткі па малюнку для дарослых. Сваю праграму яна склала такім чынам, каб ахвотныя навучыцца маляваць хутка пабачылі вынік і з кожнага занятка сыходзілі з гатовай карцінай. Станавіцца прафесійнымі мастакамі навучэнкі Каці не збіраюцца. А пра тое, чаму варта адарвацца ад любімай канапы, выйсці з сеціва і памаляваць, расказалі ў час пленэра на беразе Нёмана.

“Дзяўчыны не хапае, але пакуль трымаюся”. Пешы падарожнік з Гродна Сяргей Мароз ужо ў Піцеры

|

Гарадзенскі падарожнік Сяргей Мароз, які адправіўся ў далёкі шлях на ўсход, ужо ў Санкт-Пецярбургу. Наперадзе ў яго Петразаводск і Мурманск, з пастаўленага шляху ён сыходзіць не плануе.