Сінагога запрашае ў фотападарожжа па краіне Танаха пад музыку саксафона

|

Барыс Равіч быў фотакарэспандэнтам ТАСС, рэдактарам вялікага часопіса, аб’ездзіў многія краіны, спыняў імгненне – і задаваў сваімі рэпартажамі пытанні. Ужо 25 гадоў ён жыве ў Ізраілі. Яго персанальныя выставы экспанаваліся ў Валенсіі, Токіа, Філадэльфіі і Чыкага, Аўстраліі і Бразіліі, Францыі і Балгарыі. Усяго ў творчай біяграфіі майстра налічваецца больш за 500 выстаў у розных краінах свету. Ён уладальнік шматлікіх міжнародных узнагарод, такіх як іспанскі “Гаўдзі”, прэмія міжнароднай кампаніі “Оранж”, прэмія імя Булата Акуджавы ды інш.


“Мы будзем рады ўсіх бачыць на адкрыцці выставы. Яна пройдзе пад патранажам мэра ізраільскага горада Нетанii. Як для нашай іудзейскай абшчыны, так і для горада, гэта значная падзея. На адкрыццё мы запрашаем усіх ахвотных, не толькі сваіх сяброў”, – распавёў старшыня гарадзенскай іўдзейскай абшчыны Барыс Квяткоўскі.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Адкрыецца выстава Барыса Равіча 23 чэрвеня ў 17:00 у Вялікай зале харальнай сінагогі. На адкрыцці будзе выступаць гарадзенскi саксафаніст Генадзь Левін. Экспазіцыя ў сценах сінагогі працягнецца цэлы месяц. Паглядзець выставу можна за ахвяраванне.