Гарадзенскі заапарк адзначыў 89-ы Дзень нараджэння

|

У нядзелю, 25 верасня, у гарадзенскім заапарку адзначылі 89 гадоў з дня заснавання. Самы стары звярынец Беларусі падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў гульні, конкурсы і забавы, а для насельнікаў – агароднінавы торт.

Не працаваў святлафор і не саступіў дарогу. На кальцы каля філармоніі перавярнуўся бус

У нядзелю, 25 верасня, у 19.40 на кальцы каля абласной філармоніі ў Гродне з-за непрацоўнага святлафора, а таксама не ўважлівасці кіроўцы Volkswagen T4, адбылося ДТЗ, у якім быў пашкоджаны аўтамабіль Renault.

Святар, адстаўны генерал і велакур’ер. Хто і навошта прымаў удзел у гарадзенскім велапрабегу

|

Традыцыйны велапрабег, прымеркаваны да Дня без аўтамабіля, прайшоў у Гродне 24 верасня. У ім прыняло ўдзел каля 300 аматараў двухколавага транспарту, ад дзяцей да пенсіянераў.

Бульба па 20 капеек. Кірмаш “хабзаяў” Гарадзеншчыны прайшоў на Савецкай плошчы

|

Ацаніць дасягненні сярэдніх спецыяльных установаў вобласці змаглі жыхары Гродна на адмысловай выстаўцы-кірмашы. Металавырабы ды светлавыя абсталяванні, падзелкі са старых СD і нават велагенератар усё адно не пераўзыходзяць сельскагаспадарчыя поспехі студэнтаў.

Ад тараканаў да сабак памерам з чалавека. Каго можна было сустрэць на свяце хатніх жывёл у Гродне

|

Свята хатніх жывёл прайшло 24 верасня на тэрыторыі Гарадской гімназіі №1. Усе жадаючыя маглі прыйсці са сваімі ўлюбёнцамі сябе паказаць і на іншых паглядзець, а таксама паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах.

Фотафакт: гарадзенцы прынялі ўдзел у гарадскім велапрабегу

|

Каля 300 чалавек прыняло ўдзел у гарадскім велапрабегу, які прайшоў 24 верасня па вуліцах горада. Такім чынам гарадзенскiя аматары двухколавага транспарту паказалі, што ровары гэта рэальная альтэрнатыва шкодным для экалогіі відам транспарту. Таксама такім чынам гарадзенцы адзначылі Дзень без аўтамабіля.

Застылыя імгненні гарадзенскага жыцця можна ўбачыць у выставачнай зале на Ажэшкi

|

У Гарадзенскай выставачнай зале 22 верасня адкрылася выстава “Мгновения Гродненской Красоты”. На свой 44-ы дзень нараджэння і ў гонар 888-годдзя горада яе арганізаваў народны фотаклуб “Гродно”.

“Велапрабег адбудзецца пры любым надвор’і”. Гарадзенцаў запрашаюць адзначыць Дзень без аўтамабіля

|

Велапрабегам па вуліцах Гродна, які пройдзе ў суботу 24 верасня, гараджане плануюць масава адзначыць Дзень без аўтамабіля. Такім чынам гарадзенцы хочуць паказаць, што ровары гэта рэальная альтэрнатыва шкодным для экалогіі відам транспарту.

У Гродне адкрылася выстава “Еўрарэгіён “Нёман-2016”. Сёлетні акцэнт – турызм

|

Выстава-кірмаш “Еўрарэгіён” Нёман-2016″ ужо ў 18-ы раз адкрылася ў Гродне 23 верасня. На працягу двух дзён яна будзе праходзіць у Цэнтральным спартыўным комплексе “Нёман”. Наведнікам прадстаўлена прадукцыя і паслугі з Беларусі, блізкага замежжа і Кітая.

Цэнтр Гродна пачынаюць вызваляць ад машын

|

На вуліцы Віленскай да канца тыдня дарожна-рамонтная служба павінна прыбраць бясплатную “зону для таксістаў”, якая знаходзіцца побач з платнай паркоўкай. У будучыні там з’явяцца парковачныя месцы для інвалідаў. Тым, хто паркаваўся там раней, будзе забаронена гэта рабіць.