Застылыя імгненні гарадзенскага жыцця можна ўбачыць у выставачнай зале на Ажэшкi

|

На выставе можна ўбачыць работы членаў фотаклуба ў самых розных жанрах. Гэта ветэраны клуба і моладзь: Аляксандр Ласмінскі, Наталля Дораш, Ілля Гелей, Сяргей Марозаў, Аляксандр Саенка, Руслан Хілімончык і многія іншыя.


“Клуб за гады існавання арганізаваў каля 400 выстаў мастацкай фатаграфіі. Геаграфія іх паказу – Беларусь, Расія, Польшча, Літва, Германія, Швецыя, Нарвегія, Індыя. Двойчы ў годзе выставы клуба паказваюцца ў Маскве. Іх увесь час дэманструе ў сваіх залах Цэнтр Беларускай культуры пры пасольстве Беларусі ў Варшаве.


Фотаклуб – галоўны летапісец Фестывалю нацыянальных культур. Наш Фотаплот з летапісам фестывалю у гэтым годзе нават выязджаў на юбілейны “Славянскі Базар”. Сапраўдным падарункам для ўсіх дыяспар стаў сёлета фотаальбом пра гісторыі фестывалю – калектыўная праца членаў фотаклуба”, – распавёў кіраўнік народнага фотаклуба” Гродно “Аляксандр Ласмінскі.

 

Фотаклуб удзельнічае ва ўсіх значных мерапрыемствах, якія праходзяць у горадзе, пастаянна папаўняе банк краявідных фотаздымкаў Гродна і публікуе іх у розных выданнях і альбомах.

 

Упершыню фотаклуб “Гродно” быў арганізаваны як творчая самадзейная арганізацыя фотааматараў горада пры абласным Доме народнай творчасці ў 1972 годзе. Сёння яму споўнілася 44 гады. 15 гадоў клуб мае званне Народнага аматарскага калектыву, прысвоенае рашэннем калегіі Мінкульта. Сёння ён дзейнічае ў складзе Цэнтра культуры Гродна.

 

Убачыць застылыя імгненні гарадзенскага жыцця можна да 23 кастрычніка.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >