Цэнтр Гродна пачынаюць вызваляць ад машын
Менавіта такім спосабам гарадскія ўлады спрабуюць вырашыць праблему запаўнення платнай паркоўкі, якая пустуе.
Дарожныя рабочыя кажуць, што ім засталося працы да канца тыдня. Ужо з наступнага тыдня супрацоўнікі ДАІ будуць усталёўваць знакi для інвалідаў.
“Гэта пачатак, хутка ў цэнтры будуць толькі платныя паркоўкі. Ужо цяпер яго паступова пачынаюць вызваляць ад машын. У тым на Вiленскай, дзе раней бясплатна паркаваліся вадзіцелі, будуць знакі для інвалідаў. А тых, хто паркуецца на зялёнай зоне, будуць штрафаваць. Магчыма, гэта i правiльна, бо трэба людзей прывучаць да парадку і да платных парковак, як ва ўсім свеце”, – сказаў дарожны працоўны Васіль.
Тое, што ў будучыні гарадскія ўлады пойдуць на аптымізацыю парковак, пацвердзіў і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. Будуць стварацца і новыя паркоўкі, у тым ліку і платныя.
Дарэчы, гарадзенцы паступова прызвычайваюцца да платнай паркоўкi на Вiленскай. Зарз у сярэднім там праязджае каля 100 машын за дзень. Уласнік паркоўкі ЖКГ, а заробленыя грошы ідуць у бюджэт горада.
Першыя 15 хвілін паркоўкі бясплатныя. Гадзіна каштуе 1 рубль, наступная гадзіна – 50 капеек.
Магчыма, у гэтым годзе ў цэнтральнай частцы Гродна запусцяць яшчэ дзве платныя паркоўкі на вуліцы Вялікай Траецкай: каля сінагогі і крамы “Абухаўскі”.
А вось так паркуюцца гарадзенцы амаль насупраць платнай паркоўкі на Вiленскай.