Ідзе вясна – мяняем гуму. Пяць крамаў Гродна, дзе можна знайсці гламурныя (і не толькі) гумовыя боты

Зімова-вясновае раздарожжа з мокрым снегам, дажджом і лужынамі не пакідае шанцаў натуральнаму абутку. Каб захаваць стылёвы выгляд і дарагія зімовыя боты, варта змяніць “скуру” на “гуму”. Расказваем, дзе яе шукаць у Гродне.

Са старога ясеня ў парку зробяць арт-аб’ект, але пакуль невядома які

|

Стары ясень, які прастаяў у гарадскім парку больш за дзве сотні гадоў, высах і памер у 2008 годзе. З той пары ідэя захаваць рэштку дрэва ў якасці гістарычнага арт-аб’екта раз-пораз усплывала ў інфармацыйнай прасторы. Мінулым летам збор прапановаў праводзіў “Твой стыль”. Старшыня гарвыканкама абяцаў падтрымаць рэалізацыю ідэі і прымеркаваць яе да Фестывалю нацыянальных культур. Аднак зараз пытанне пра лёс дрэва і магчымасць прадоўжыць яго “жыццё пасля смерці” паўстала ізноў.

У Гродне ўзгадалі загінуўшых у Афганістане салдат

|

15 лютага ў Беларусі, у тым ліку і ў Гродне, адзначалася памятная дата – 27-я гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістану. Каб ушанаваць памяць землякоў, якія адтуль не вярнуліся, сотні чалавек сабраліся каля афганскага манумента. Былі ветэраны вайны, сваякі загінуўшых, чыноўнікі і проста неабыякавыя жыхары горада.

Прадпрымальнікі, якія выйшлі на плошчу ў Гродне, абяцалі вярнуцца (+ВІДЭА)

Каля 150 прадпрымальнікаў у панядзелак 15 лютага выйшлі на плошчу Леніна ў Гродне. Галоўнай мэтай мітынгуючых з’яўлялася адмена ўказу №222.

Акцыя прадпрымальнікаў у Гродне: 150 чалавек, сустрэча з мэрам і плакат супраць дыктатуры

|

Акцыю ў абарону сваіх правоў правялі ў панядзелак, 15 лютага, прадпрымальнікі Гродна. Яны выйшлі на плошчу Леніна, каб расказаць пра свае праблемы ўладам і выказаць салідарнасць з падобнай акцыяй у Мінску і іншых рэгіёнах краіны.

20 маладых пар прынялі ўдзел у гарадскім квэсце “Захавай каханне”

|

Валанцёры Чырвонага крыжа ў Дзень закаханых арганізавалі тэматычны квэст у цэнтры Гродна. 20 пар цягам дзвюх гадзін бегалі па станцыях і адказвалі на пытанні. Пяць самых хуткіх пар атрымалі ў якасці падарунку бясплатныя фотасесіі ў стылі “Love story”.

На мяжы зімы і вясны: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні тэмпература паветра будзе вагацца ад +4° днём да -3° ноччу. У другой палове тыдня чакаюцца дажджы і мокры снег.

Ёсць рэкорд па самым масавым пацалунку ў Гродне! Вынік – 5214 чалавек

|

У Дзень закаханых у гандлёвым цэнтры “OldCity” знайшлі сваю Валянціну, паставілі рэкорд па самым масавым пацалунку ў Гродне, а таксама адшукалі самую маладую і самую старую закаханую пару.

Апытанне на вуліцах Гродна: што для вас значыць Дзень святога Валянціна?

|

Напярэдадні Дня закаханых карэспандэнт “Твайго стылю” прайшоўся па цэнтры Гродна і спытаўся ў мінакоў, што для іх значыць гэтае свята. Як аказалася, для гарадзенцаў 14 лютага – дзень добрага настрою, усмешак, свята пазітыву, у якое прынята дарыць падарункі. І, натуральна, свята кахання.

“Важна захаваць жыццё майго дзіцяці”. У Гродне на дабрачынным кірмашы сабралі 30 мільёнаў

|

Дабрачынны кірмаш у падтрымку цяжкахворых дзяцей прайшоў 13 лютага. Удзельнікі акцыі маглі не толькі дапамагчы тым, хто ў патрэбе, але і весела правесці час у выходы дзень.