Ідзе вясна – мяняем гуму. Пяць крамаў Гродна, дзе можна знайсці гламурныя (і не толькі) гумовыя боты

“Паўсюльходы” за 700 тысяч

 

Набліжаны да зімовага надвор’я варыянт гумовых ботаў можна знайсці ў крамах “Марко”. Такія “паўсюльходы” пасуюць як для глыбокага снегу, так і для балотца, калі знайсці, дзе яго па калена. Тое, што ногі захаваюцца ў цяпле, – дадатковая прафілактыка вясновых прастудаў. Кошт такога абутку – каля 700 тысяч.

 

 

Мужчынскія, жаночыя, са штучным футрам, галёшы – усё па 200 тысяч

 

Шырокі выбар гумовых ботаў беларускай вытворчасці можна знайсці ў гандлёвым доме “Неман”. Тут ёсць і стракатыя жаночыя мадэлі і аднатонна-брутальныя мужчынскія. 

 

 

Можна выбраць мадэлі з ўстаўкамі са штучнага футра ці са шнуркамі для фіксацыі халяваў.

 

 

Акрамя высокіх ботаў тут ёсць і галёшы-паўбацінкі.

 

 

Каля гэтага абутку размешчаны надпіс “Нізкія цэны”. Яны, і насамрэч, не кусаюцца – кошт любой пары блізкі да 200 тысяч.

 

Айчынны гламур за 200 тысяч

 

Каляровыя жаночыя боцікі можна знайсці ў краме Linx’s. Праўда, на вітрыне яны не выстаўлены і каб пабачыць гумовы абутак, трэба звяртацца да прадаўца. Гэтыя боты таксама беларускія, але выбар расфарбоўкі абіраўся з большым акцэнтам на гламур. Кошт любой пары каля 200 тысяч.

 

 

На абцасах і з маланкай – 300 тысяч

 

Гумовыя боты на абцасах у Гродне прапануе пакуль толькі “Мега-топ”. Зараз тут ёсць высокія шэрыя боты з коцікам і чорныя паўбоцікі з накладной кветачкай і стразам. 

 

 

Паўбоцікі маюць нават замок-маланку. Тут за гумовы абутак трэба заплаціць каля 300 тысяч рублёў.

 

Сапраўдная карцінная галерэя – ад 200 да 500 тысяч

 

Крама “Арызона” прапануе ці не найбольшы ў горадзе асартымент гумовых ботаў рознай вышыні, фактуры і расфарбоўкі. З выяваў, памешчаных на гэтыя боцікі можна скласці карцінную галерэю: тут ёсць усё – ад жаночых партрэтаў да здымкаў Біг Бэна.

 

 

Акрамя ботаў звяртаюць на сябе ўвагу стылёвыя бацінкі на тоўстай падэшве і шнурках.

 

 

Кошт абутку з гумы щ гэтай краме вагаецца ад  200 да 500 тысяч рублёў.