Аўтамабільныя змаганні на выжыванне прайшлі 13 жніўня ля падножжа каробчыцкага “Алімпа”, што побач з Гродна. У кожным баі на арэне 30х30 метраў сустракаліся чатыры машыны, адмыслова падрыхтаваныя да жорсткіх сутычак. Біцца да апошняга выязджалі як “айчынныя” ВАЗы і ГАЗы, гэтак і Renault з Ford’ам. Баявыя аўто прыехалі не толькі з Гродна, але і з Мінска, Слоніма, Баранавічаў ды Пінска.
Двухгадовы Ягорка ўжо ідзе на папраўку, але саплівіць і дыханне пакуль крышку жорсткае. Трохмесячная Аліна яшчэ тэмпературыць. У Пеці і Максіма, якім па годзе, трымаецца кашаль. Усе гэтыя дзеці – сіроты з дома дзіцяці. Калі такія малыя хварэюць, мамы не бяруць бальнічны, каб разам з імі легчы ў шпіталь – мам у іх няма. У аддзяленнях бальніц яны застаюцца прадстаўленымі самі сабе. Але Ягорку, Аліне, Пецю і Максіму пашанцавала крыху больш, чым усім астатнім кінутым малянятам у нашай краіне. Тут, у пульманалагічным аддзяленні дзіцячай абласной клінічнай бальніцы ў Гродне, з імі працуе Жанна Заблодская – адзіная ў Беларусі няня, якая даглядае малых, непатрэбных сваім бацькам. І на аплату яе працы грошай цяпер практычна няма.
У час урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне перамогі, карэспандэнтка “Твайго стылю” прайшлася па парку Жылібера ў Гродне, каб задаць мінакам некалькі простых пытанняў: перамогу ў якой вайне святкуюць 9 мая і ці ёсць нешта асабістае, што звязвае людзей з мінулымі падзеямі. Адказы можна пабачыць ў відэа.
Завяршэннем святочнай праграмы Дня Перамогі ў Гродне стаў святочны салют. А дзясятай вечара пад залпы гармат неба над горадам расквітнела каляровымі зоркамі. Як выглядаў салют Перамогі і начны горад пасля можна пабачыць у нашым фотарэпартажы.
Сяргей і Марына Бандарэнка некалькі гадоў таму з’ехалі са Смаргоні, змяніўшы гарадскую кватэру на сельскі побыт у невялікай вёсачцы Чухны, што ў Гродзенскай вобласці. Вырашылі, што цяпер, калі дзеці выраслі і з’ехалі вучыцца, у горадзе іх нічога больш не трымае. Муж і жонка купілі дом, заняліся рамесніцтвам і хатняй гаспадаркай, сталі разам ляпіць з гліны цацкі. Сяргей асвоіў мастацкую апрацоўку металу. Прадаваць свае працы сям’я выязджала да руін замка ў суседнім Крэва – на радасць турыстам, стомленым ад «кітайскіх магніцікаў». Тут, ля руінаў, і прыйшла да іх ідэя пабудаваць уласны замак. Дакладней, яго маштабную копію.
Сіфон для прыгатавання кавы – рэч у нашых кавярнях амаль экзатычная і не многім пакуль знаёмая. Спосаб прыгатавання кавы ў сіфоне адносяць да “альтэрнатыўных” – тых, што не патрабуюць выкарыстання эспрэса-машыны. Кава, што прыгатавана паводле гэтых спосабаў, называецца “павольнай” ці “слоў-кавай”. Пацешыць зрок амаль містычным працэсам яе гатавання і пабавіць час за дэгустацыяй напоя мы прышлі ў кавярню “Наша Кава”.
Ужо амаль тыдзень як на Савецкай вуліцы стала на адну кавярню больш. Новая ўстанова называецца “КофейнЯ” і пазіцыянуе сябе як эспрэса-бар. Мы даведаліся, што гэта азначае і якія цікавыя прапановы для гарадзенцаў і гасцей горада тут можна знайсці.
Зімова-вясновае раздарожжа з мокрым снегам, дажджом і лужынамі не пакідае шанцаў натуральнаму абутку. Каб захаваць стылёвы выгляд і дарагія зімовыя боты, варта змяніць “скуру” на “гуму”. Расказваем, дзе яе шукаць у Гродне.
Паўторны аўкцыён па продажу аб’ектаў, што не выкарыстоўваюцца, правёў фонд “Гроднааблмаёмасць” 15 лютага. Сярод тых, што прадаваліся за адну базавую велічыню (210 тысяч рублёў) быў і няскончаны будынак аэравакзала.
Знакамітыя туфлі пакінулі адбітак сваёй чырвонай падэшвы ў праграме Тэатра лялек, прысвечанай дню закаханых, якая называлася “Саша+Маша”. Матывы лабутэнаў самым нечаканым чынам упляталіся ў сцэнічныя нумары і давалі нагоду яшчэ раз пажартаваць разам з героямі мініяцюр. Для тых, каму ад закаханасці стала зусім не да жартаў, у тэатры арганізавалі дапамогу. Можна было “ажаніцца” ў імправізаваным ЗАГСе ці паваражыць на лёс і каханне.