Ёсць рэкорд па самым масавым пацалунку ў Гродне! Вынік – 5214 чалавек

|

5214 – такую лічбу запісалі ў справаздачу аб масавым пацалунку ў Гродне. Менавіта столькі людзей знаходзілася ў момант флэшмобу ў гандлёвым цэнтры.

 

Акрамя рэкорду гасцей чакалі фотазона і конкурсы. 

 

Кульмінацыяй свята стаў флэшмоб закаханых. Дзясяткі пар на працягу 20 хвілін змагаліся за званне лепшай. А лепшай стала маладая пара Віктар і Аляксандра, якія найбольш “правільна” цалавалася.

 

Як гэта рабіць “правільна” паказвалі “эксперты”. Аказваецца, мае значэнне як стаяць, як абхапіць дзяўчыну і г.д. 

Таксама ў гандлёвым цэнтры спрабавалі знайсці свайго Валянціна.  На жаль, такіх не аказалася. Але арганізатары хутка выкруціліся і знайшлі Валянціну, якой ўручылі спецыяльны падарунак.

З прысутных выбралі самую сталую пару, ёй апынуліся Люцыя і Іван, якія ў шлюбе ўжо амаль 50 гадоў.

align=”” width=”725″ height=”492″ > 
А самую маладую пару прадставілі пятнаццацігадовыя школьнікі Улада і Данііл.