У цэнтры Гродна пачалі гандляваць вербачкамі: цэны ад 10 да 100 тысяч
Напярэдадні каталіцкай Вербніцы ў Гродне пачаўся продаж адмыслова ўпрыгожаных галінак вербы, якія традыцыйна называюць “пальмамі”. Цана залежыць ад памеру галінак і пачынаецца ўжо ад 10 тысяч рублёў.