Самыя дарагія ўчасткі пад прыватныя дамы прадалі з аўкцыёну ў Пагаранах-Кашэўніках
На чарговым аўкцыёне, які праходзіў у гарвыканкаме 27 лістапада, самы дарагі зямельны ўчастак у Гродне сышоў з малатка за 366 млн рублёў.
На чарговым аўкцыёне, які праходзіў у гарвыканкаме 27 лістапада, самы дарагі зямельны ўчастак у Гродне сышоў з малатка за 366 млн рублёў.
З песняй “Маё сэрца” дзяўчыны плануюць прабіцца ў фінальную стадыю нацыянальнага адборачнага тура і там атрымаць пуцёўку на “Еўрабачанне-2016” у Швецыі. 26 лістапада яны прэзентавалі песню ў Мінску.
Сядзіба ў Бракаве каля Свіслачы (на фота) і драўляны дом па Валковіча, 23 у Гродне ўжо не маюць ніякіх шанцаў на тое, каб трапіць пад ахову дзяржавы. Хутчэй за ўсё, іх знясуць цягам аднаго-двух гадоў.
У 2014 годзе на месцы падарванай камуністамі Фары Вітаўта ўсталявалі памятны знак, але турысты і многія гарадзенцы да гэтага часу не ведаюць, як выглядаў храм. Аўтар знака, мастак Сяргей Бiльдзюк прапануе паставіць побач невялікія макеты, каб кожны мог пабачыць, што ж насамрэч страціў горад.
Школьнік Антон Кiрыльчук стаў пераможцам восьмага гарадзенскага ІнвестУікэнду і атрымаў тры мільёны рублёў і флэшку на 64 Гб. Ён прэзентаваў праект раздзельнага збору смецця ў школах.
На гэтым тыдні будзе воблачна, пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзе, тумане, наліпанні мокрага снегу. Тэмпература паветра чакаецца ад +1° на пачатку тыдня да +8° напрыканцы.
На мінулым тыдні ў горадзе пачалася падрыхтоўка да калядных і навагодніх святаў. Першая елка ўжо з’явілася на Савецкай плошчы. Усталоўваць пачалі і галоўную елку горада на плошчы Леніна. Але акрамя гэтага гарадзенцаў чакае яшчэ некалькі сюрпрызаў.
Мюзікл “Я-МЫ” прымеркаваны да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю (3 снежня) і Дня валанцёра (5 снежня). Напярэдадні адбудзецца акцыя з серыі “Падай руку дапамогі”.
Будаўнічы праект рэканструкцыі Старога замку мае быць скончаны да канца году. Але спецыялісты мусяць заняцца не толькі будынкамі, але і ўзгоркам, на якім стаіць замак. Яго трэба будзе ўмацоўваць. Пра гэта расказалі прадстаўнікі мiнскай арганізацыі “ГеоСтройИзыскание”, якія праводзяць даследаванне грунту на схілах Замкавай гары з дапамогай устаноўкі дынамічнага зандавання.
Невялікі сокал-пустальга, памерам з шызага голуба, пачаў часцей сяліцца побач з людзьмі. Птушкі не будуюць сваіх дамоў, а займаюць нішы ў высокіх будынках. Але часта мы нават не здагадваемся, дзе могуць знаходзіцца гэтыя нішы! Паназіраем за гэтым вытанчаным драпежнікам у нашым горадзе.