Дамы на Новым свеце, сядзібу ў Бракаве і былы гарбарны завод чакае знос
Некалькі месяцаў таму гродзенскі грамадскі актывіст Дзмітрый Бандарчук даслаў ліст старшыні аблвыканкама з прапановай звярнуць больш ўвагі на захаванне драўлянай спадчыны Гродна. Аўтар ліста прасіў калі і не ўносіць
Валковіча, 23
Канкрэтна размова ішла пра дамы на гродзенскім Новым свеце (Валковіча, 23 і Міцкевіча, 7 і 9) а таксама сядзібы ў Бракаве і Кашубінцах на тэрыторыі Гродзенскага раёна.
З атрыманага адказу вынікае, што ўлады плануюць трымацца раней выбранай лініі. Магчыма, нарэшце выставяць на аўкцыён дом у Кашубінцах (гэтая гісторыя цягнецца амаль год), а сядзіба ў Бракаве ды дамы па Валковіча і Міцкевіча ў Гродне ўжо адселеныя, а ад іх унясення ў спіс спадчыны мінскія знатакі гродзенскай мінуўшчыны “ўстрымаліся”. Новы Свет і далей збіраюцца “рэканструяваць” па распрацаваным “Гроднаграмадзянпраектам” плане, які быў прадстаўлены навукова-метадчынай радзе Мінкульта яшчэ ў 2007 годзе.
…
Сядзіба ў Кашубінцах
Няма яснасці з магчымым унясеннем у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей казармаў па вуліцы Шчорса. Яны часткова адселеныя, а часткова яшчэ знаходзяцца ў веданні МУС. Магчыма, у выпадку з’яўлення якога-небудзь новага інвестыцыйнага праекта, з казармамі могуць паступіць таксама, як абышліся з казармай па вуліцы Перамогі, зруйнаваўшы яе дзеля гіпермаркета “Карона”.
Будынкі Гродна, якія наўрад ці перажывуць бліжэйшае дзесяцігоддзе
Таксама рэдакцыі “Твайго стылю” стала вядома, што ўжо прынята рашэнне аб зносе былога гарбарнага завода па вуліцы Гарнавых, пабудаванага ў 1926 годзе. Хаця, у рамках пастаянных размоў пра прамысловы турызм, былы гарбарны завод мог бы стаць выдатным музеем гісторыі гродзенскай прамысловасці ды старажытных рамесных і прамысловых тэхналогій.
Гарбарны завод Касоўскага
Будынак адміністрацыі гарбарнага завода па невядомай прычыне знеслі некалькі год таму