Касцёл, тэлевежа і вентыляцыя “Азота”. Дзе ў Гродне жывуць сокалы-пустальгі
Невялікі сокал-пустальга, памерам з шызага голуба, пачаў часцей сяліцца побач з людзьмі. Птушкі не будуюць сваіх дамоў, а займаюць нішы ў высокіх будынках. Але часта мы нават не здагадваемся, дзе могуць знаходзіцца гэтыя нішы! Паназіраем за гэтым вытанчаным драпежнікам у нашым горадзе.