Надвор’е мяняецца: у Гродна ідзе прахалода

|

Ужо з панядзелка вецер зменіць свой напрамак, таму ў Гродне на гэтым тыдні чакаецца ўмерана цёплае надвор’е.

“Нарабіў я дзялоў і зараз тры гады буду без правоў”. П’яны гарадзенец ноччу ўляцеў у кінатэатр

|

У ноч з суботы 25 чэрвеня на нядзелю 26 чэрвеня п’яны 24-гадовы гарадзенец не справіўся з кіраваннем аўтамабілем BMW на вуліцы Сацыялістычнай і на вялікай хуткасці ўляцеў у кінатэатр “Чырвоная зорка”.

На авіяфестываль у Гродне прыляцела больш за 30 апаратаў з Беларусі і замежжа

|

Другі міжнародны авіяфестываль праходзіць у Гродне 25-26 чэрвеня. Больш за 30 бартоў з Беларусі і Літвы прыбылі ў гэтыя дні на аэрадром Караліно.

Фотарэпартаж: Як гарадзенцы выжываюць у спёку

|

З 24 чэрвеня па ўсёй краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. На гэтыя выходныя сіноптыкі прагназуюць вельмі гарачае надвор’е. Гарадзенцы ратуюцца марозівам, халоднымі напоямі і фантанамі.

У Гродне пахавалі вайскоўца пад расійскім сцягам. Магчыма, ён загінуў у Сірыі

На гарадскіх могілках Аульс 24 чэрвеня пахавалі мужчыну, які, паводле інфармацыі “Твайго стылю”, загінуў на вайне ў Сірыі. Вайскоўца хавалі ў мундзіры, цела было накрыта расійскім трыкалорам.

Свая лавачка закаханых з’явілася ў Кастрычніцкім раёне Гродна

|

Цяпер у закаханых і маладых Кастрычніцкага раёна з’явілася сваё фотазона недалёка ад ЗАГСа. Лавачка закаханых і каванае дрэва з’явіліся ў канцы траўня ў скверы ля плошчы Дзекабрыстаў.

У закінутага будынка па вулiцы 11 ліпеня з’явіўся гаспадар. Будаўнікі ўжо пачалі працы

|

У цэнтры Гродна, за гарвыканкамам, знаходзіцца дробная вулачка 11 ліпеня. У доме №18 жыве некалькі сем’яў, а ў доме №3 ўжо каля 10 гадоў нікога няма. Пасля доўгага прастою ў закінутай будыніны з’явіўся гаспадар, які за год плануе рэканструяваць будынак.

Праца, сацдапамога і зарплаты. Гарадзенцы распавялі пра праблемы, якія б яны паднялі на Усебеларускім сходзе

|

У Мінску 22-23 чэрвеня праходзіў пяты Усебеларускі народны сход, удзел у якім прымала 2500 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны. На форуме падымаліся праблемы, а таксама прымалiся ідэі па паляпшэнню жыцця ў краіне. Мы спыталі гарадзенцаў: “А якія праблемы вы прапанавалі б вырашыць на Усебеларускім сходзе?” 

“У Гродне я зарабляю менш, але жыву лепшым жыццём”. Як амерыканец прамяняў Штаты на Беларусь

|

Брэнту 36 гадоў, ён родам са штату Індыяна. У Гродне ураджэнец заакіянскай краіны апынуўся дзякуючы каханню і ані трошкі не шкадуе. Да прыезду ў Беларусь Брэнт нічога не ведаў пра гэту краіну, але праз год асвоіўся, знайшоў працу і нават трапіў у гарадзенскую каманду па амерыканскім футболе.

На моры ці ў вёсцы: дзе будуць адпачываць гарадзенцы гэтым летам

|

“На мора не паеду, бо няма грошай”, “Лепшы адпачынак – гэта ў цешчы на дачы” – гарадзенцы расказалі “Твайму стылю” пра свае планы на лета.