На авіяфестываль у Гродне прыляцела больш за 30 апаратаў з Беларусі і замежжа

|

Злёт авіяаматараў праходзіць у Гродне другі год запар і цяпер можа ўжо лічыцца міжнародным – сёлета ўпершыню прыехалі госці з Літвы. У астатніх меркаваных замежных удзельнікаў узніклі праблемы і яны вымушаныя былі адмовіцца ад мерапрыемства ў Беларусі.

 

 

У першы дзень фестываль стаў паўнавартасным святам, дзе можна было цікава правесці час да самай ночы. Акрамя паветранай праграмы, паказальных палётаў і скачкоў з парашутаў, гасцей свята чакала і цікавая забаўляльная праграма.

 

 

Кожны жадаючы мог палятаць з пілотам каля 10 хвілін над аэрадромам. Такое задавальненне абыходзілася ад 300 да 800 тысяч рублёў.

 


“У гэтым годзе прадстаўлена 18 самалётаў, больш за 10 дэльтапланаў, шмат парапланаў і іншай лятальнай тэхнікі. Сёння мы здзіўляем масавасцю. Госці фестывалю ўжо паспелі заўважыць, што ў нас апараты не толькі з Беларусі, але і Літвы. Удзельнікі дабіраліся да нас па-рознаму: хтосьці ляцеў, а хтосьці вёз сваю тэхніку на машынах”, – распавёў арганізатар фестывалю, старшыня праўлення гарадзенскай Асацыяцыі аматараў авіяцыі Віталi Братанюк.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Таксама ў першы дзень на аэрадроме можна было ўбачыць і самаробныя лятальныя апараты. Выставіў сваю працу і гарадзенскі аматар авіяцыі Павел.


“Мой апарат ўсяго толькі экспанат і лётаць нам нельга, бо ў мяне няма адпаведных дакументаў. Самалёт зрабілі самі з хлопцамi і, больш таго, гэта першы самаробны лятаючы апарат у Гродне. Гэты асобнік мы рабілі ў Савецкiм саюзе каля года, а сёння яму ўжо 31 год і я ўпэўнены, што калі трэба будзе, ён без праблем уздымецца ў неба”. 


 

У другі дзень фестывалю гарадзенцаў чакае не менш займальная праграма. На аэрадроме да самага вечара будуць лятаць самалёты і варталёты, таксама запланаваны скокі парашутыстаў.

 

Каля аэрадрома знаходзіцца возера Юбілейнае. У першы дзень фестывалю там было таксама шмат адпачываючых.