Надвор’е мяняецца: у Гродна ідзе прахалода
27 чэрвеня. З самага ранку неба пакрыецца аблокамі, якія пратрымаюцца да канца дня. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, 1,5 – 6,3 м/с.
Ноч: +23°…+21°
Раніца: +19°
Дзень: +20…+22°
Вечар: +22°…+20°
28 чэрвеня. Пацешыўшы нас бясхмарнай раніцай, надвор’е зменіцца ўжо ў сярэдзіне дня і неба пакрыецца хмарамі, якія пратрымаюцца да вечара. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, 1,8 – 4,3 м/с.
Ноч: +18°…+15°
Раніца: +14°…+18°
Дзень: +21…+23°
Вечар: +23°…+21°
29 чэрвеня. Чакаецца яснае надвор’е, у другой палове дня неба зацягнецца аблокамі, каб да вечара зноў ачысціцца. Без ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў, 1,1 – 2,6 м/с.
Ноч: +15°
Раніца: +20°
Дзень: +26°
Вечар: +25°
30 чэрвеня. Першая палова дня будзе яснай, а пасля абеду з’явяюцца аблокі. Без ападкаў. Вецер паўднёва-усходні, 2,8 – 5 м/с.
Ноч: +18°
Раніца: +23°
Дзень: +29°
Вечар: +26°
1 ліпеня. Яснае ранішняе неба зацягнецца аблокамі ў сярэдзіне дня і надвор’е будзе пахмурным да самага вечара. Без ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў, 3,3 – 5,2 м/с.
Ноч: +19°
Раніца: +23°
Дзень: +25°
Вечар: +24°
2 ліпеня. Яснае надвор’е чакаецца раніцай і ўвечары, а днём неба могуць зацягнуць аблокі, але ненадоўга. Без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, 2,2 – 3,3 м/с.
Ноч: +17°
Раніца: +20°
Дзень: +26°
Вечар: +22°
3 ліпеня. Ранішнія аблокі затрымаюцца да вечара, а потым павінны рассеяцца. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, 2,2 – 4,1 м/с.
Ноч: +15°
Раніца: +17°
Дзень: +21°
Вечар: +20°
Фота instagram.com/edward.glavnitski_1912