Свая лавачка закаханых з’явілася ў Кастрычніцкім раёне Гродна

|

Усталявалі арт-аб’екты спецыяльна да вясельнага сезона. Аўтарам прац – каваль УЖРЭП Кастрычніцкага раёна Канстанцін Шайко. Майстру для стварэння кампазіцыі спатрэбілася больш за дзвесце кілаграмаў металу і тры месяцы карпатлівай працы.

 

У ЗАГСе расказалі, што маладыя пасля шлюбу заўсёды шукалі якое-небудзь прыгожае месца, каб сфатаграфавацца. Цяпер такое месца ёсць.

 

 

Дзяніс і Аліса 24 чэрвеня распісаліся і былі вельмі здзіўленыя новай фотазонай.


“Такія месцы патрэбныя не толькі ў цэнтры Гродна. Для закаханых гэта асаблівае месца, нават адчуваецца незвычайная аўра. Мы не прайшлі міма, сфатаграфаваліся ў такi значны дзень у жыцці”, – сказалі маладыя.

 

 

На дрэве пары могуць завязваць свае стужкі.