Баб’е лета ідзе ў Гродна
Прагноз надвор’я на 14-19 верасня.
Прагноз надвор’я на 14-19 верасня.
Беларускі архітэктар Аляксандр Невар (па папярэдніх працах вядомы пад псеуданiмам “Пiнчук”) зноў радуе гарадзенцаў сваёй працай. Чарговы раз з дапамогай камп’ютарнай графiкi яму ўдалося адрадзіць Фару Вітаўта ў сучасным Гродне.
“Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, мы працягваем спансіраваць рэканструкцыю сінагогі”, – сказаў на святкаванні габрэйскага Новага году заснавальнік групы кампаній “ЗОВ”, гарадзенскі бізнесмен Уладзімір Зухавіцкі.
Недалёка ад аўтавакзала жыхары горада заўважылі слана. Па горадзе пабеглі чуткі, што ў гарадзенскі заапарк вязуць новага гадаванца.
У хуткім часе ў горадзе адкрыецца новая кавярня “Кава Саўнд”, дзе акрамя смачнай кавы наведнік атрымае таксама прадказанне на донцы кубачка.
Электрасірэны некалькі разоў спрацавалі на вуліцах Гродна 16 верасня. На шчасце, гэта была ўсяго планавая праверка сітэмы. Карэспандэнт “Твайго стылю” запытаўся ў мінакоў, ці ведаюць яны, што рабіць, калі пачуеш сірэну, і дзе ў горадзе шукаць дапамогі.
У рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся жыхар Гродна Кірыл, які распавёў, што малюнак з выявай князя Вітаўта, які з’явіўся ў горадзе год таму ў межах акцыі Must Act Must Art, пачынае разбурацца.
Дзень адкрытых дзвярэй ва ўніверсітэце ды адкрыццё выставы-кірмашу вінаграду сёлета прыпала на адзін дзень. Сталы з гронкамі ды саджанцамі размясцілі ў фае корпусу Аграрнага ўніверсітэту па вуліцы Церашковай, 28.
Бліжэйшыя выходныя ў Гродне і Гродзенскай вобласці абяцаюць быць цёлымі і камфортнымі для людзей.
У Гродне з’яўляюцца дзіўныя надпісы, якія заклікаюць жыхароў горада не есці мяса. Адказнасць за дадзеныя дзеянні ўзяў на сябе рух “Go vegan”.