Оля Лета прайшла ў наступны этап украінскага тэлепраекта “Танцюють всi!”

|

Скандальна вядомая гарадзенская танцорка Оля Лета здолела ўразіць сваімі танцамі ўкраінскую аўдыторыю. На кастынгу тэлепраекта “Танцюють всi!” у Дняпры дзяўчына атрымала станоўчыя водгукі журы і прайшла ў сотню лепшых.

Гродна ў галоўнай ролі: якія фільмы здымалі ў Гродне і як захаваць памяць пра іх

На старым чыгуначным вакзале калісьці сустракалі цара. У брыгіцкім манастыры размяшчаўся штаб міліцыі. А на вуліцы Тэлеграфнай стаяла шыбеніца. Усё гэта кадры з фільмаў, якія ў розны час здымаліся ў Гродне. Наш горад і яго жыхароў можна ўбачыць прыкладна ў паўсотні мастацкіх карцін. Акурат у гэтыя дні Гродна адзначае 60-годдзе сваёй кінематаграфічнай кар’еры, якая пачалася з фільма «Міколка-паравоз», піша grodnonews.by.

Фотафакт: У Гродне на месцы памылковага банера з Віцебскам павесілі новы – правільны

|

У дварах на вуліцы Савецкай, дзе размясцілі да Дня Горада банер з выявай Віцебска замест Гродна, павесілі новы білборд. Гэтым разам без памылкі.

У “Нашай каве” правялі дэгустацыю і навучылі гарадзенцаў рабіць прыгожую каву

|

Дэгустацыя розных гатункаў кавы – капінг, а таксама аматарскі латэ-арт чэмпіянат па маляванні на каве, прайшлі ў кавярні “Наша кава” ў пятніцу 2 верасня.

“Без спонсараў не даехалі б”. Гамельчукі расказалі пра вандроўку па Беларусі на роварах

|

Ужо два тыдні працягваецца велавандроўка двух хлопцаў-фрылансераў з Гомеля, якія за пяць тыдняў плануюць аб’ехаць усю Белаурсь. У Гродне Кірыл і Жэня гасцявалі два дні і за гэты час паспелі пазнаёміцца не толькі з мясцовымі славутасцямі, але таксама расказаць гарадзенцам пра сваё падарожжа.

Лёс скарбу, які знайшлі ў Гродне зімой, яшчэ не вырашаны

|

Прайшло паўгода, як будаўнікі знайшлі на вуліцы Антонава ў Гродне габрэйскі скарб часоў Другой сусветнай. Тады ж знаходку апісалі і забралі на часовае захоўванне ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Папярэдне яе ацанілі як гістарычная каштоўнасць. Але далейшы лёс гэтага скарба ніхто пакуль не ведае.

У Дзень ведаў гарадзенскія дзеці атрымалі падарункі ад супрацоўнікаў ДАІ

|

Па добрай традыцыі 1 верасня супрацоўнікі гарадзенскай ДАІ віншавалi маленькіх школьнікаў з Днём ведаў. Дзецям дарылі школьныя прылады, а таксама нагадвалі пра правілы дарожнага руху.

У гарадзенскім ліцэі №1 прайшла юбілейная дваццатая лінейка

|

Лінейкі ў гарадзенскім ліцэі заўсёды праходзяць незвычайна, бо дырэктар Ігар Маслаў заўсёды спрабуе прыдумаць нешта новае. Летась ён адкрываў лінейку на сiгвэi, а сёлета ён абраў строгі святочны касцюм і сустракаў вучняў на спартыўнай пляцоўцы.

Зноў вучыцца: гарадзенцы ідуць на першы званок

|

У першы дзень восені школьнікі i навучэнцы ідуць на першыя званкі ў свае навучальныя ўстановы.

Кандыдат у парламент расказаў гарадзенцам пра малы памежны рух

|

Каля Маладзёвага цэнтра “Гродна” ў апошні дзень лета прайшоў вялікі пікет кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова, прысвечаны ўвядзенню малога памежнага руху з Літвой і Польшчай.