Оля Лета прайшла ў наступны этап украінскага тэлепраекта “Танцюють всi!”

|

Выпуск з Оляй Лета выйшаў на канале СТБ 2 верасня. У той жа дзень вiдэа з’явілася і ў інтэрнэце. Менш чым за суткі танцы Олі Лета прагледзела амаль 18 тысяч чалавек.

 

“Гаряча штучка”. Оля Лета засвяцілася на ўкраінскім тэлепраекце “Танцюють всi!”

 

 

“Танцюють всі!” – танцавальнае шоу талентаў, якое стартавала на ўкраiскiм тэлеканале СТБ у 2008 годзе. Гэта адаптацыя брытанскага шоў “So You Think You Can Dance”. Удзельнікам тэлепраекта можа стаць кожны, хто жадае даказаць, што ўмее танцаваць. Гэтай восенню ў эфіры будзе ўжо дзявяты сезон шоў.

 

Беларусы ўдзельнічаюць ва ўкраінскім шоў пастаянна. Гэтак, у пятым сезоне гарадзенка Вольга Шапавалава (у 2007 з’ехала з Гродна ў Мінск) заняла другое месца ў суперфінале, а ў мінулым восьмым сезоне Ілля Чыжык з Мінска (нарадзіўся ў Шчучыне) – трэцяе.