Гродна ў галоўнай ролі: якія фільмы здымалі ў Гродне і як захаваць памяць пра іх
На старым чыгуначным вакзале калісьці сустракалі цара. У брыгіцкім манастыры размяшчаўся штаб міліцыі. А на вуліцы Тэлеграфнай стаяла шыбеніца. Усё гэта кадры з фільмаў, якія ў розны час здымаліся ў Гродне. Наш горад і яго жыхароў можна ўбачыць прыкладна ў паўсотні мастацкіх карцін. Акурат у гэтыя дні Гродна адзначае 60-годдзе сваёй кінематаграфічнай кар’еры, якая пачалася з фільма «Міколка-паравоз», піша grodnonews.by.