“Гродзенская Троя”: у Старым замку паказваюць мінулае, што стагоддзямі хавалася пад нагамі (фота)

|

У гродзенскім гісторыка-археалагічны музеі працуе выстава, прысвечаную археалагічным даследаванням нашага горада.

Элвіс, Беёнсэ ды Джэніфер Лопес заспявалі ў Гродне для сумленных пасажыраў

Палову аўтобуснага маршруту №17 гарадзенцы маглі сёння праехаць разам з сусветнымі зоркамі. На канчатковым прыпынку ля сярэдняй школы №3 у аўтобус зайшлі “васкавыя фігуры” Элвіса Прэслі, Беёнсэ, Аўрыл Лавін, Кэці Пэры, Джэніфер Лопес, Рыяны і Эмі Уайнхаўс.

Мітрапаліт Павел наведаў гарадзенскую Каложу (фота)

|

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяшры Экзарх Беларусі Павел прыехаў у Гродна на фестываль праваслаўных спеваў “Каложскі дабравест”. У праграме двухдзённага візіту, акрамя канцэртаў: сустрэчы з мясцовымі ўладамі, прадстаўнікамі каталіцкай царквы, студэнтамі, а таксама візіты ў храмы.

Гарадзенцаў абурае “нашэсце” тытунёвых кіёскаў

“Твой стыль” ужо звяртаў увагу на тое, што цягам апошніх двух месяцаў новыя кіёскі “Табак” у вялікай колькасці з’явіліся на вуліцах Гродна. Пасля таго, як пра планы, звязаныя з кіёскамі, расказалі прадстаўнікі тытунёвай фабрыкі, у інтэрнэце ў вялікай колькасці з’явіліся каментары абураных гарадзенцаў.

Гарадзенскія вулічныя музыкі – хто яны?

200 тысяч рублёў за дзве гадзіны можна зарабіць на гарадзенскай вуліцы, выконваючы кампазіцыі гурта Metallica альбо песні пра Гародню.

З будынка 1915 года знялі пенапласт, якім яго спрабавалі ўцяпляць

У першай палове студзеня бакавы фасад цаглянага дома па вул. Паўлоўскага, 21, пачалі ўцяпляць пенапластам. Учора карэспандэнт “Твайго стылю” заўважыў, што пенапласт зняты.

У банку на Ажэшкі выламалі аўтэнтычныя дзверы і замянілі пластыкам

У будынку банка ў пачатку вуліцы Ажэшкі сёння выламалі аўтэнтычныя дзверы з латуннымі элементамі і ўставілі на іх месца пластыкавыя. Старыя дзверы маюць латунныя завесы: гэта або арыгінальныя дзверы з часу паўстання будынка, або якасная пазнейшая рэнавацыя.

Аляксандр Саладуха адыграў падвойны канцэрт у Гродне (+ поўны аўдыёзапіс канцэрта)

|

Прэзентацыя новай праграмы “Верное сердце” прайшла ў драмтэатры 6 і 7 лютага. Сайт музея гісторыі ГрДУ паведамляе, што канцэрты адбыліся ў межах акцыі “Гродна – культурная сталіца Беларусі”.

Фотафакт: “Алкоголик! Дохнеш сам, не убивай природу!”

|

Невядомыя актывісты спрабуюць апеляваць да сумлення аматараў алкаголю, якія аблюбавалі для сябе месца непадалёк ад апошняга аўтобуснага прыпынку па вул. Дамброўскага.

Фотафакт: Чарговыя дзверы прабілі ў сцяне будынка ХІХ ст.

|

Гэтым разам ахвярай апынуўся будынак акурат насупраць Дома Сувязі па вул. Маркса, 34. Камяніца збудаваная не пазней за 1880 год і на месцы новага выбітага праёма ніколі не было дзвярэй.