“Гродзенская Троя”: у Старым замку паказваюць мінулае, што стагоддзямі хавалася пад нагамі (фота)
У гродзенскім гісторыка-археалагічны музеі працуе выстава, прысвечаную археалагічным даследаванням нашага горада.
У гродзенскім гісторыка-археалагічны музеі працуе выстава, прысвечаную археалагічным даследаванням нашага горада.
Гарадзенскі гісторык Іна Соркіна 6 лютага правяла першыя ў гэтым годзе гарадзенскія “Сустрэчы на Крызе”. Лекцыя-размова была прысвечана беларускаму Адраджэнню і 130-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага палітыка Антона Луцкевіча, бацькі беларускага Адарджэння.
У Новым замку з’явіцца тэатральная пастаноўка пра жыццё і дзейнасць апошняга караля Рэчы Паспалітай. Акрамя гістарычнага экскурсу ў эпоху Станіслава Аўгуста анімацыйная праграма прапануе гледачам бальныя танцы і дэгустацыю.
Персанальная выстава гарадзенскай фотамастачкі Марыі Завіноўскай “Ілюзія рэальнасці або рэальнасць ілюзіi” працуе ў галерэі “Крыга” з 28 студзеня. На выставе прадстаўлены здымкі, зробленыя у двух каралеўскіх гарадах, упадабаных аўтаркай – у Гродне і Кракаве.
Экспазіцыя, якая адкрылася 17 снежня ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі, прысвечана гісторыі батлеечных тэатраў у Беларусі і каталіцкай традыцыі стварэння калядных ясляў, ці шопак.
Выступленне італьянскага барда Стэфана Кабэлы адбылося ў Музеі гісторыі рэлігіі 13 снежня. Галоўную залу музея запоўнілі аматары бардаўскіх песень і гітарнай музыкі.
Вядомы гарадзенскі фатограф Сяргей Марозаў 13 снежня прэзентаваў у купалаўскім універсітэце зборнік афарызмаў па гісторыі. У кнізе “Часы истории бьют… всех: афоризмы” аўтар уклаў 3000 афарызмаў, максім, выслоўяў пра гісторыю і прафесію гісторыка.
Выстава гарадзенскага мастака Вацлава Рамашкі гэтак і называецца – “У пачатку зімы”. Яе адкрыццё адбылося ў арт-галерэі “Крыга” 3 снежня.
Сустрэча з вулічным мастаком з Расіі, арганізаваная “Зялёным Гродна” і арт-праектам SIGNAL, адбылася ў Гродне 29 лістапада.
“Святыя мучанікі непадзельнай царквы – сведкі Ісціны ў вяках” – так называецца выстава, якая адкрылася 21 лістапада ў Каложскай царкве. Выставу арганізаваў прыход храма святых мучанікаў Барыса і Глеба сумесна з Генеральным консульствам Польшчы ў Гродне.