Элвіс, Беёнсэ ды Джэніфер Лопес заспявалі ў Гродне для сумленных пасажыраў

Сусветныя зоркі, а насамрэч загрыміраваныя ўдзельнікі тэлепраекта “Знай наших”, “ажывалі”, калі нехта з пасажыраў прабіваў талончык у адмысловым кампосцеры. За сумленную аплату за праезд гарадзенцы атрымлівалі ў падарунак выдомыя хіты.

Як патлумачыў арт-дырэктар тэлепраекта “Знай наших” Арцём Эйсмант,  ён сапраўды натхніўся візітам у музей васкавых фігур мадам Цюсо. Працу аўтобуснага парку ён параўнаў з працай у шоўбізнэсе – білет на аўтобус і білет на канцэрт – гэта аплата не толькі аднаго кіроўцы ці выканаўцы, але і цэлай каманды, што нябачна працуе, адпаведна, за сценамі аўтапарку ці за музычнай сцэнай. Яны працуюць, каб жыццё чалавека было больш камфортным, і іх праца заслугоўвае годнай аплаты.

Акцыя ладзілася пры падтрымцы праекта “Жывая гісторыя”.