Польская чыгунка думае пра вяртанне цягніка Беласток-Гродна. Цягніка з Гродна да Варшавы дакладна не будзе
Польскі перавозчык, фірма Przewozy Regionalne, падлічвае кошт аднаўлення чыгуначнага руху на трасе паміж Гродна і Беластокам. Аб гэтым чыгуначнікаў папрасіла Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва. Папярэдне запланаваныя дзве пары цягнікоў.