Мастакі, музыкі і дыпламаты сустрэліся на “Скрыжаванні”

Супольная выстава гарадзенскай мастачкі Валянціны Шобы і яе польскага калегі Збігнева Тэрэпкі дала магчымасць пазнаёміцца не толькі з іх творчасцю, але і вершамі двух польскіх святароў-паэтаў, спевамі Зміцера Вайцюшкевіча ды новым консулам Польшчы па справах культуры.

Гарадзенскі Музей Багдановіча прымае ўдзел у еўрапейскім конкурсе фільмаў

Камедыйны трымценнік пра вяртанне паэта ў свой гарадзенскі дом знялі ў Музеі Максіма Багдановіча ў Гродне. Васьміхвілінная стужка прысвечана сумеснаму беларуска-літоўска-латышскаму праекту па стварэнні інтэрактыўнага сайта – своеасаблівага віртуальнага музея.

Гарадзенцы адзначылі “Начало” танцавальнага сезона

| Без катэгорыі

“Вечар прыадчыненых дзвярэй” правяла ў нядзелю 15 верасня ў Гарадскім выставачным зале танцавальная кампанія “Начало”. Госці імпрэзы змаглі не толькі паназіраць але і папрактыкавацца ў класічным і джазавым танцах, самбе і кантактнай імправізацыі.

У Шчучынскім раёне Citroen сутыкнуўся з ласём

У суботу 14 верасня на трасе Мінск-Гродна ў ваколіцах Шчучына на дарогу выбег лось. Ён ударыў у правы бок аўтамабіля і праламаў шкло. Пасля сутыкнення жывёла памерла на месцы.

“Начало” пакажа “пластылінавыя танцы”

На “Вечар прыадчыненых дзвярэй” 15 верасня запрашае гарадзенцаў танцавальная кампанія “Начало”. Гасцей вечара чакаюць майстар-класы бразільскай самбы, кантактнай імправізацыі, класічнага танцу і джазу, прэзентацыя “пластылінавых танцаў” і шмат іншага.

“Вольнае паветра” – выдатны адпачынак у канцы лета

Фестываль “Вольнае паветра” 24 жніўня сабраў на хутары “Шаблі” беларускіх аматараў этнічнай музыкі. Адна з найбольш значных музычных падзей лета адбылася нягледзячы на тое, што ў ліпені хутар гарэў. Спраўдзіць, што чуваць у свеце этна, выбраліся і карэспандэнты “Твайго стылю”.

Міндоўг, Гедымін, Вітаўт і Ягайла сустрэліся на “Гальшанскім замку”

Традыцыйны фестываль “Гальшанскі замак” сёлета ўпершыню адбыўся ў межах беларуска-літоўскага праекта, фінансаванага са сродкаў ЕС. І ўпершыню без “Старога Ольсы”.

Працягваецца ачыстка Гараднічанкі (фота)

| Без катэгорыі

Вялікі слой глею з дна ў месцы ўпадзення ручая Юрыздыка ў Гараднічанку мелі прыбраць да 15 жніўня, але і сёння працы працягваюцца. Выкарыстоўваецца адмысловая тэхніка, якую прывезлі з Мінскай вобласці.

Лідчук пабудаваў інавацыйную вібрамашыну для забівання паляў

Старэйшы майстар Лідскага ЖКГ Вітальд Станіслававіч Аляхновіч стварыў вібрамашыну, з дапамогай якой можна надзейна ўмацоўваць сцены ямін, каб зрабіць працы пры раскопванні каналізацыйных труб бяспечнымі і зручнымі.

П’яны расеец без штаноў буяніў у Солах

П’яны жыхар Калінінграда сам не ведае, як патрапіў у вёску Солы Смаргонскага раёна. Там ён завітаў у краму, у якой разбіў вітрыну, і ў дом мясцовай пенсіянеркі, дзе таксама не пакінуў вокны цэлымі.