“Начало” пакажа “пластылінавыя танцы”
40 маленькіх пластылінавых танцораў пакуль што ляжаць у каробцы ад абутку, але ўжо ў пятніцу 13 верасня, увечары, сабраўшыяся ў парку Жылібера вырашаць іх лёс – пакінуць іх у розных месцах наваколля ды сфатаграфуюць. У нядзелю 15 верасня ў 17.00, на “Вечары прыадчыненых дзвярэй” у выставачнай зале па вул. Ажэшкі 38, можна будзе паглядзець фотарэпартаж пра гэтыя “пластылінавыя танцы”.
Таксама наведнікаў нядзельнага мерапрыемства чакаюць прагляды відэа розных танцавальных груп свету, шмат жывой музыкі, танцавальны батл ад dj Schmoltza і ўжо згаданыя намі майстар-класы.