Невядомыя знішчылі крыж жаўнеру Арміі Краёвай у Рачкаўшчызне
Скарыстаўшыся адсутнасцю ўладальнікаў участка, невядомыя спілавалі крыж, усталяваны 12 мая ў памяць аб кіраўніку сіл АК Ліда-Шчучын Анатолю Радзівоніку “Олеху”. Раней за ўсталяванне крыжа і арганізацыю малітвы на меркаваным месцы смерці “Олеха” былі аштрафаваныя актывісты Саюза палякаў у Беларусі.