Кантрабандысты ўцякалі з дзвюма машынамі цыгарэт

Адзін з кіроўцаў, што ехаў на Chrysler Grand Voyager, пабачыўшы патруль, развярнуўся і з’ехаў на прасёлкавую дарогу, дзе быў затрыманы. Другі, адарваўшыся, пакінуў аўтамабіль Mercedes Vito ў лесе і ўцёк.

У абодвух аўтамабілях знойдзена 1 млн 230 тыс штук беларускіх цыгарэт без польскіх акцыз.

 

Здымкі podlaski.strazgraniczna.pl