Невядомыя знішчылі крыж жаўнеру Арміі Краёвай у Рачкаўшчызне

Крыж 12 мая асвяціў ксёндз Анджэй Радзевіч з Гродна, капелан беларускіх ветэранаў АК (на здымку вышэй). 19 чэрвеня за ўсталяванне крыжа былі пакараныя штрафамі 82-гадовая Вераніка Себасцьяновіч, старшыня Таварыства жаўнераў АК ў Беларусі, і Мечыслаў Яськевіч, старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі.

 

У позве на імя спадарыні Себасцьяновіч гаварылася, што тая “парушыла ўсталяваны парадак, не маючы дазволу з боку мясцовых уладаў 12 траўня ў 15 гадзін арганізавала і правяла ў мясцовасці Рачкаўшчызна сход памяці жаўнера Арміі Краёвай. Адказнасць за здзяйсненне падобнага ўчынку прадугледжана арт. 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь”.

 

Цяпер крыж спілаваны і вывезены ў невядомым накірунку, яго фундамент засыпаны зямлёю.

 

Крыж стаяў на прыватным участку, быў асвечаны каталіцкім святаром у прысутнасці вялікай колькасці людзей – каля 150 чалавек. Знішчэнне крыжа можна лічыць абразай рэлігійных пачуццяў вернікаў.

 

 

Здымкі з усталявання крыжа Гражыны Шалкевіч

Паводле zpb.org.pl