Опера Манюшкі, якая сабрала аншлаг у Мінску, прыедзе ў Гродна
Камерны музычны спектакль паводле Verbum Nobile (“Слова гонару”) Станіслава Манюшкі ў пастаноўцы мінскага тэатра “Галерэя” ўпершыню быў паказаны 30 траўня ў Мінску, а ўжо 20 чэрвеня адбудзецца паказ у гарадзенскім Тэатры Лялек.