“Гарадзеншчына: краіна католікаў і кантрабандыстаў”

Ужо ў самым пачатку аўтар адзначае, што Гарадзеншчына, з прычыны культурных і гістарычных асаблівасцяў, заўсёды была аб’ектам асаблівай увагі з боку ўлад, тут жыве большая частка беларускіх каталікоў, а таксама гэты рэгіён выказаў найбольшую падтрымку Зянону Пазняку ў выбарах 1994 года.

 

     
  Аўтар тэксту, даследчык Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Вадзім Смок, жыве ў Мінску, але сам паходзіць з Гродна.  
     

 

Далей у тэксце ён тлумачыць замежнікам, што дваццаць год у складзе міжваеннай Польшчы мела істотны ўплыў на жыццё і самаідэнтыфікацыю людзей. “Заходнікі” ўсё яшчэ маюць імідж непітушчых, цяжка працуючых і рэлігійных, у адрозненні ад саветызаваных і русіфікаваных “усходнікаў”.

 

З гэтым звязаны савецкі вобраз насельнікаў Заходняй Беларусі як “нанадзейных элементаў”. Аўтар лічыць, што ён захаваўся да сёння: для беларускіх улад Гарадзеншчына – “нялёгкі” рэгіён.

 

Разам з тым даследчык адзначае, што, як і ва ўсіх іншых абласцях, партыі і грамадскія арганізацыі амаль цалкам задушаныя. Адзінай дзеючай арганізацыяй спадар Смок называе “Трэці сектар”.

 

Асобна ў тэксце згадваюцца кіраўнікі вобласці. Аўтар звяртае ўвагу на тое, што Уладзімір Саўчанка, які ў 2010 годзе, па словах прэзідэнта “страціў пачуццё адказнасці”, а разам з ім і пасаду, праз нейкі час усплыў у якасці шэфа аргакамбіната Мачулішчы, аднога з найбуйнейшых у краіне. Даследчык робіць выснову, што сяброўства і зямляцтва з прэзідэнтам – добры рэсурс, які нават з адстаўкі дазваляе выцягнуць максімум карысці.

 

Пра Сямёна Шапіру аўтар коратка піша, што той прыйшоў на пасаду з добрай рэпутацыяй, але яго словы пра неабходнасць аховы спадчыны, развіццё турызмы і іншыя засталіся толькі словамі, а канчаткова імідж быў сапсаваны рэпрэсіямі ў ГрДУ.

 

Больш за 1/3 тэкста займае апісанне “Краіны Кантрабандыстаў” (The Land of Smugglers). Аўтар пачынае з таго, што называе Заходнюю Беларусь менш індустрыялізаванай, чым Усходнюю, але затое з лепшай аграрнай гаспадаркай (вынік лепшай працоўнай этыкі). Турыстычны патэнцыял – найбольшая ў Беларусі гістарычная і культурная спадчына – выкарыстоўваецца кепска, праз нягеглую палітыку дзяржавы.

 

Відаць, з гэтым нейкім чынам звязаны спосаб заробку, які ўжо не першае дзесяцігоддзе дазваляе весці камфортнае жыццё многім жыхарам вобласці. Маецца на ўвазе акурат кантрабанда.

 

Кантрабандысты маюць сваю ўласную культуру ўключна са слэнгам, легендамі і байкамі, кодэксам паводзін. Аўтар тлумачыць еўрапейцам, што тыя могуць купіць у сваіх краінах танныя нелегальныя цыгарэты акурат дзякуючы мужным людзяць, што ездзяць на мяжу (як) на працу.

 

Гэтая асаблівасць лакальнай эканомікі паказвае сур’ёзныя праблемы з развіццём на мясцовым узроўні. Рэгіёну не ўдаецца мець рэальнай выгады з суседства з ЕС, бо краіна працягвае прытрымлівацца палітыкі ізаляцыі. Невялікае супрацоўніцтва паміж мясцовымі ўладамі, турыстычных рух, інвестыцыі застаюцца на пачатковым узроўні.


“Жыхары Гарадзеншчыны – істотны актор, зацікаўлены ў аднаўленні актыўных стасункаў з ЕС. І іх трэба так успрымаць” – гэтымі словамі сканчае свой кароткі тэкст Вадзім Смок.

 

     
  Поўны тэкст па-ангельску можна прачытаць тут.  
     

 

Маеце што дадаць? Выказвайцеся ў каментарах і галасуйце ў апытанцы ніжэй!