У Гродне гарэў цягнік
Увечары 26 чэрвеня на першым пероне гарадзенскага чыгуначага вакзала гарэў прыгарадны поезд. Хаця полымя бачна не было, густы дым спавіў кабіну машыніста. На месца прыехалі пажарныя.
Увечары 26 чэрвеня на першым пероне гарадзенскага чыгуначага вакзала гарэў прыгарадны поезд. Хаця полымя бачна не было, густы дым спавіў кабіну машыніста. На месца прыехалі пажарныя.
Фестываль, на якім сярод іншых актуальных калектываў зайграюць і гарадзенскія “Людзі на балоце”, адбудзецца 29 чэрвеня пад Мінскам. Замест любімых многімі Шабляў, фэст пройдзе ў комплексе “Камарова”, што значна спросціць шлях туды і назад.
Сярод пераможцаў прафесійнага конкурса прэс-фатаграфіі “Прэс-фота Беларусі 2013” два гарадзенцы: Леанід Шчаглоў і Аляксей Бібікаў. Арганізатары абвесцілі вынікі спабору 18 чэрвеня ў Мінску.
Заканчваецца рамонт і пашырэнне Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне. Працы ішлі каля двух год. Цягам бліжэйшых тыдняў адбудзецца афіцыйнае адкрыццё новых памяшканняў.
На ІІІ Форуме польскай адукацыі, які праходзіў 15 чэрвеня ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне, настаўнікі і дыпламаты прызналі, што колькасць беларускіх вучняў, якія вывучаюць польскую мову, змяншаецца.
Забастоўка прадпрымальнікаў на гарадзенскіх рынках “Паўднёвы” і “Цэнтральны” (“Скідзельскі”) прайшла ў нядзелю 16 чэрвеня. Гандляры не выйшлі на працу, бо пратэстуюць супраць абавязковай сертыфікацыі тавараў, якая мае пачаць дзейнічаць з 1 ліпеня.
Абласны суд прыхіліўся да просьбы дзяржаўнага абвінавачання і прысудзіў 23-гадовага жыхара Вілейкі да вышэйшай меры пакарання. Прысуд не правамоцны, абвінавачаны мае права абскардзіць яго ў Вярхоўным судзе.
Летнік пройдзе 3-8 ліпеня 2013 г. у выглядзе сплаву на байдарках і велапрабегу.
Аказалася, што візы, якія з сакавіка выдаваліся пакупнікам білетаў на спектаклі оперы ў Беластоку, не згодныя з візавым кодэксам, што дзейнічае ў ЕС з красавіка 2010 г. Гэта высветлілася 6 чэрвеня на рабочай сустрэчы ў МЗС Польшчы.
Гурт Dzieciuki з Гродна зайграе на XXIV Фестывалі “Басовішча” 19-20 ліпеня 2013. Іншы гарадзенскі праект “Иго” мае шанец патрапіць на сцэну ў якасці пераможцы конкурса маладых выканаўцаў. З поўным спісам сёлетніх удзельнікаў БАСоў можна пазнаёміцца ніжэй.