Польскае консульства пашыраецца, але сітуацыю з візамі гэта не зменіць

Пасля рамонту ў консульстве будзе на дзевяць акенцаў больш. У старой частцы працавала толькі чатыры.

 

Новыя памяшканні забяспечаць лепшае абслугоўванне наведнікам і лепшыя ўмовы працы консулам. Сцены ў новай частцы ўпрыгожаць выявамі старога Гродна.

Як паведаміў Польскаму Радыё генеральны консул Анджэй Хадкевіч, пашырэнне не дазволіць выдаваць больш віз, бо працаваць у Гродне будзе столькі ж консулаў. На павелічэнне штату не пагаджаюцца беларускія ўлады.

 

Здымкі Яна Лялевіча і tutgrodno.com (першы)