Бясплатных віз на спектаклі Падляшскай оперы і філармоніі больш не будзе

У межах “падляшскай турыстычна-культурніцкай прапановы” Генконсульства Польшчы ў Гродны з сакавіка выдала 1400 бясплатных віз. Умовай для атрымання візы было набыццё турыстычна-культурніцкага камплекта за 50 еўра. У гэты кошт уваходзіла двухдзённая экскурсія па Падляшшы і наведванне оперы. Цяпер за гэта прыйдзецца заплаціць 110 еўра (50 + кошт візы).

 

Падляшскае ваяводства стараецца прыцягнуць турыстаў, рэкламуючыся ў іншых рэгіёнах Польшчы і за мяжой, у тым ліку – у Беларусі. Сёлета па нашай краіне падарожнічае фотавыстава Томаша Тамашэўскага з National Geographic – фотарэпартаж пра жыхароў Падляшша. Яе ўжо пабачылі жыхары Мінска і Віцебска, 12 чэрвеня яна адкрыецца ў Пінску. Магчыма, да канца года выстава дабярэцца і да Гродна.

 

На здымку – новы будынак Падляшскай оперы і філармоніі, які будаваўся ў 2006-2012 гг.

Здымак Krzysztof Wiktor, OiFP