ДАІ стрэламі спыніла парушальніка (відэа)
У нядзелю 28 ліпеня, увечары, супрацоўнікі ДАІ вымушаны былі арганізаваць пагоню і страляць па колах, каб затрымаць аўтамабіль, які не спыніўся на патрабаванне.
У нядзелю 28 ліпеня, увечары, супрацоўнікі ДАІ вымушаны былі арганізаваць пагоню і страляць па колах, каб затрымаць аўтамабіль, які не спыніўся на патрабаванне.
Грамадзянін В’етнаму быў затрыманы за адзін кіламетр ад беларуска-польскай мяжы, а двух выхадцаў з Каўказу затрымалі ля мяжы з Літвой. У абодвух выпадках памежнікі атрымалі інфармацыю ад мясцовых жыхароў.
Новы аўтамабіль для прачысткі і дыягностыкі каналізацыйных труб 10 жніўня прыедзе ў Гродна з Нямеччыны. Яго пакупка стала магчыма дзякуючы праграме міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза. Такі самы аўтамабіль атрымае і водаканал у літоўскім Алітусе.
У матэрыяле, паказаным у суботу 27 ліпеня, журналіст тэлеканала АНТ расказаў, што будынак чыгуначнага вакзала, які ўжо два гады як зачынены на рэканструкцыю, быў пабудаваны 145 год таму і з’яўляецца адным са старэйшых у Беларусі.
Увечары 26 ліпеня актывіст антыядзернага руху атрымаў рашэнне суда Ашмянскага раёна, згодна з якім мытня забавязаная вярнуць яму канфіскаваныя ў 2011 рэчы.
З польскага боку пункта пропуску “Брузгі – Кузніца” ёсць асобная паласа для пешага руху, але карыстацца ёй немагчыма. Польскія памежнікі кажуць, што яна не адпавядае патрабаванням. Эва Стаховіч з аддзелу інфраструктуры ваяводскай управы ў Беластоку запэўнівае, што яшчэ ў гэтым годзе адбудзецца мадэрнізацыя Кузніцы.
Мечыслаў Яськевіч, кіраўнік непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі, звярнуўся сёння ў пракуратуру са скаргай, у якой патрабуе высветліць, хто спілаваў і вывез крыж памяці жаўнераў Арміі Краёвай. Такую самую скаргу накіравала Вераніка Себасцьяновіч, старшыня Таварыства жаўнераў АК у Беларусі.
Беларускія мецэнаты маюць намер набыць у Францыі праз аўкцыён Sotheby’s арыгіналы прац знакамітага тэатральнага мастака.
Хаця канцэртная праграма фестываля традыцыйна пачнецца ў пятніцу, першая імпрэза адбудзецца на дзень раней. У чацвер 18 ліпеня на радзіме Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах Сяргей Пукст ужывую агучыць чорна-белы фільм пра лідара паўстання.
Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэту расследуе справу адносна 24-гадовага гарадзенца, які прысвойваў грошы жыхароў Гродна і Мінска быццам бы за дапамогу ў афармленні візаў.