АНТ састарыла гарадзенскі чыгуначны вакзал на 118 год
Відаць, аўтар матэрыяла палічыў, што існуючы сёння вакзал ёсць тым самым, што быў пабудаваны ў другой палове ХІХ ст.
Чыгуначны вакзал у Гродне сапраўды быў пабудаваны каля 1867 года, праз пяць гадоў пасля таго, як праз Гродна прайшла першая ў Беларусі чыгунка. Але ў 1986 годзе, калі была скончана будова новага вакзала, стары будынак проста зруйнавалі. Гэта значыць, што АНТ дадало сённяшняму гарадзенскаму вакзалу дадатковыя 118 год.
Тэлеканал паведаміў таксама, што ўжо 1 жніўня ў будынку вакзала павінна адчыніцца абноўленая зала чакання.
Глядзі фота старога гарадзенскага вакзала тут! | ||