У Гродне з’явіцца ўнікальны для Беларусі аўтамабіль для прачысткі труб
Дзякуючы тэхніцы для дыягностыкі труб, можна будзе вызначаць якасць стыкаў труб, ступень іх забруджанасці, дакладна вызначаць пашкоджаныя месцы, каб пазбегнуць непатрэбных вялікіх раскопаў. З дапамогай яе можна таксама спраўджваць стан новых труб, перад прыняццем іх на баланс.
Каналапрамывачная машына дазволіць праводзіць капітальную прачыстку труб без раскапвання дарог.
Агульны кошт каналапрамывачнай машыны і сістэмы для праверкі труб складае каля 450 тысяч еўра. Гэта будзе першы такога тыпу аўтамабіль у Беларусі.
Гродна і Алітус – партнёрскія гарады. Водаканалы абодвух гарадоў супрацоўнічаюць ужо тры гады.
Паводле autogrodno.by