Беларуска-шведскі вечар памяці Юрыя Гуменюка пройдзе ў Беластоку

У суботу 11 траўня ў беластоцкай Галерэі імя Сленьдзіньскіх адбудзецца літаратурная вечарына, прысвечаная памяці трагічна памерлага гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка. Удзел прымуць: Валерыя Кустава, Дзмітрый Плакс, Зміцер Вайцюшкевіч, Мікола Маркевіч і Стэфан Эрыксан.

Фелікс Акерман: “Беларусы ў Гродне – нацыянальная суполка нароўні з палякамі”

|

У СССР усе народы, акрамя расійскага, разглядаліся як нацменшасці. Беларусь атрымала такое мысленне ў спадчыну і нават сёння беларусы ў сваёй краіне мусяць заваёўваць сабе правы. Такой думкай падзяліўся нямецкі даследчык Фелікс Акерман падчас адкрытай лекцыі ў Гродне.

У першым гарадзенскім паэтычным слэме перамог Валера Руселік

“Літаратурны рынг” ва ўтульным дворыку ля галерэі “Крыга” сабраў шмат гарадзенцаў розных узростаў. Нягледзячы на адчувальны холад, большасць дачакалася канца выступаў і ўзяла ўдзел у галасаванні.

Вайскоўцы NATO будуць сёння лётаць над Гродна

|

Польскія вайскоўцы ў сераду і чацвер будуць лётаць над паўночна-заходняй часткай Беларусі, Расіі і над Калінінградам у межах назіральніцкай місіі. Для гэтай задачы яны пазычылі ва ўкраінцаў самалёт Ан-30Б.

Суд прызнаў альбомы “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі

|

Ашмянскі раённы суд 18 красавіка прызнаў фотаальбомы, канфіскаваныя ў мінулым годзе на мяжы, экстрэмісцкімі. Аднак, пакуль невядома, што з імі будзе далей.

У Гродне будуць “сушыць” фотаздымкі

|

Міжнародны выставачны праект абмена фотаздымкамі дабраўся і да Гродна. Сэнс акцыі “Сушка”, што пройдзе 20 красавіка, у тым, што кожны ўдзельнік можа павесіць на вяроўку свае здымкі з дапамогай прышчэпак для бялізны, а ўзамен забраць сабе любое іншае фота.

У Гродне зносяць будынак старой казармы

| Без катэгорыі

Сёння пачаўся знос казармы па вул. Гая, за захаванне якой гарадзенскія гісторыкі змагаліся апошнія некалькі год. У мінулым годзе будынку было адмоўлена ў наданні статусу помніка архітэктуры.

Грузавыя аўтамабілі чакаюць на польска-беларускай мяжы 58 гадзін

|

Чарга грузавікоў на памежным пераходзе ў Кузніцы яшчэ больш вырасла. Учора, у суботу, пасля абеду сярэдні час чакання складаў 44 гадзіны, чарга сканчалася за Сакулкай. Цяпер на трасе з Беластока ў Кузніцу чарга расцягнулася ажно на 30 кіламетраў.

Берлінскі музыка Марцін Зомер меў у Гродне канцэрт, пра які “ніхто не ведаў”

| Без катэгорыі

Паўтарагадзінны канцэрт надзвычай цікавага інструменталіста, які адбыўся 8 красавіка ў актавай залі ГрДУ, сабраў не больш за 200 чалавек, нягледзячы на вольны ўваход. Пры тым абсалютная большасць прысутных – школьнікі і іх настаўнікі нямецкай мовы.

Эксперты ГрДУ: альбом “Belarus Press Photo” прыніжае годнасць беларусаў

|

Фотаальбомы “Belarus Press Photo”, канфіскаваныя на мяжы з Літвой яшчэ ў лістападзе 2012 года, прызнаныя экспертнай камісіяй “экстрэмісцкімі”. Такую ацэнку публікацыям далі выкладчыкі Гродзенскага ўніверсітэта і галоўны ідэолаг аблвыканкама.