У Гродне будуць “сушыць” фотаздымкі

|

Свой здымак можна падпісаць, пакінуць на адваротным баку які-небудзь надпіс для будучага ўладальніка.

 

Фота прымаюцца спачатку на email fotosuschka@mail.ru, абавязкова з імём і прозвішчам фатографа. Да ўдзелу не прымаюцца здымкі палітычнага і парнаграфічнага характару, а таксама тыя, што ўтрымліваюць гвалт. Усе здымкі пасля акцыі будуць выкладзены ў групе “Фотасушкі” Укантакце. Колькасць фотаздымкаў ад адной асобы – неабмежаваная.

 

Сама “Фотасушка” пройдзе 20 красавіка, з 16.30 да 18.30 па вул. Будзёнага 48а.

 

Як выглядала падобная акцыя ў Гомелі ў пачатку гэтага месяца можна паглядзець тут.

 

Выставы ў фармаце фотасушкі за апошнія тры гады адбыліся ўжо ў больш за 70 гарадах свету.