Абутковая фабрыка “Нёман” плануе стварыць сумеснае прадпрыемства ў Сібіры

У канцы мая плануецца падпісанне заснаваўчых дакументаў новага прадпрыемства пад працоўнай “Нёман-Сібір”, якое будзе размяшчацца ў Омску. Партнёрам будзе омская кампанія “Аўтакам”, удзельнікі будуць валодаць роўнымі часткамі СП.

Ля Новага замку прайшла акцыя-віншаванне ветэранаў Вялікай айчыннай (фота)

Напярэдадні 9 мая моладзь з праектаў “Жывая гісторыя” і “Ведай нашых”, а таксама бібліятэка імя Карскага і Фонд міру правялі музычна-танцавальную акцыю для ветэранаў.

Для гасцей Чэмпіяната свету па хакеі электрычка Кузніца-Гродна стала больш камфортнай

Замежнікаў, якія едуць у Беларусь без візы, маючы куплены білет на матч Чэмпіяната свету па хакеі, чакае прыемны сюрпрыз у цягніку Кузніца-Гродна, які знакаміты “забегамі” пасажыраў.

Гарадзенскі стартап выйграў 5000 долараў на развіццё

Праект “Насiць і несцi беларускае” трапіў у фінал бізнес-конкурса START2GO.MOVE TOGETHER і там заняў трэцяе месца. Фіналістаў абіралі сярод больш чым 170 заяўленых праектаў.

Байкер-фатограф Сяргей Марозаў адкрыў у Гродне персанальную выставу

На выставе “Ад заходу да світання” прадстаўленыя дзве серыі, над якім аўтар працаваў цягам апошніх трох год. Яны прысвечаны байкерам і іх матацыклам.

На Савецкай плошчы сабраліся сотні байкераў (фота)

У другі дзень юбілейнага рок-байк фестывалю “Хавайся ў бульбу” адбыўся традыцыйны мотапарад. Удзельнікі фэсту як штогод сабраліся на Савецкай плошчы і прыцягнулі шмат зацікаўленых мінакоў.

Фотавыстава прысвечаная Яну Паўлу ІІ адкрыецца ў Гродне

|

Выстава “Пілігрым”, на якой прадстаўленыя здымкі з паломніцтва Папы Яна Паўла ІІ у Польшчу ў 1991 годзе, адкрыецца 23 красавіка ў 16.00 на тэрыторыі Генеральнага консульства Польшчы. Адкрыццё выставы звязана з кананізацыяй Яна Паўла ІІ, якая адбудзецца ў нядзелю 27 красавіка.

Расстраляны Павел Сялюн, якога гарадзенскі суд прызнаў выніватым у забойстве дзвюх асоб

|

У пятніцу 18 красавіка стала вядома, што ў адносінах да Паўла Селюна выкананы смяротны прысуд. У мінулым годзе абласны суд у Гродне прызнаў яго вінаватым у зайбостве двух чалавек з асаблівай жорсткасцю, крадзяжы, у тым ліку асабістых дакументаў, і здзеку над трупамі.

Гарадзенцы выйшлі ў паўфінал моладзевага бізнес-конкурса START2GO.MOVE TOGETHER

|

Два гарадзенскія стартапы трапілі ў паўфінал конкурса, пераможцы якога падзеляць паміж сабой 30 000 долараў. Гэта праекты “Насiць і несцi беларускае” і Mobilebank.by. Ім можна дапамагчы атрымаць перамогу, прагаласаваўшы анлайн.

Часопіс Arche прэзентаваў у Гродне новую кнігу Юрыя Гардзеева

У суботу 12 красавіка прайшла першая ў гэтым годзе прэзентацыя Arche ў Гродне. Нешматлікія прысутныя маглі пазнёміцца з кнігай Юрыя Гардзеева пра мясцовую адміністрацыю канца XVIII ст. і новым выданнем “Балахоўцаў” пад рэдакцыяй Андрэя Вашкевіча.