Байкер-фатограф Сяргей Марозаў адкрыў у Гродне персанальную выставу
Першая серыя пад назвай “Байкеры: Маскі” паўстала цягам зімы 2011-2012 гадоў – тады Сяргей знаў у студыі 19 чалавек. Яна была адмыслова падрыхтавана для байкерскіх фестываляў і пабывала на трох, а таксама заняла першае месца ў міжнародным конкурсе для матацыклістаў-фатографаў, якія здымаюць менавіта байкерскае жыццё.
Другую серыю Сяргей упершыню паказвае шырокай публіцы менавіта ў “Крызе”. Яна мае назву “Ад заходу да світанку”, бо здымкі фактычна праходзілі ў час захаду сонца, ноччу і на світанку. У адрозненне ад папярэдняй серыі, Сяргей здымаў па-за студыяй, таму ў кадр змаглі трапіць таксама матацыклы. У праект патрапілі байкеры з Гродна, Ваўкавыска, Свіслачы і Ліды.
На сцены “Крыгі” патрапіла падборка лепшых фота з абедзвюх серый.