Міліцыянтаў, якія ў Лідзе жорстка выбівалі паказанні з падазраваных, прыгаварылі да чатырох і шасці гадоў
У Гродне скончыўся суд над двума міліцыянтамі, якія ў час камандзіроўкі ў Ліду, дапытваючы падазраваных, перавысілі службовыя паўнамоцтвы. Іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да чатырох і шасці гадоў пазбаўлення волі.