У Гродне судзяць міліцыянтаў, якіх падазраюць у перевышэнні паўнамоцтваў

Гэта азначае, что акрамя пацярпелых, абвінавачаных, пракурора, адвакатаў і сведкаў на паседжанні больш нікога не пусцяць. Публічна будзе абвешчана толькі рэзультатыўная частка прысуду.

 

Аб закрытых судовых паседжаннях хадайніцтвала пракурор. Па яе словах, прысутныя ў залі асобы, калегі абвінавачаных міліцыянтаў, пагражалі аднаму пацярпелых. Усяго у якасці пацярпелых праходзіць пяць чалавек. Па словах пракурора, некаторыя з прысутных у залі асоб магуць быць аднымі з тых “невядомых асоб”, якія разам з абвінавачанымі выкарыстоўвалі фізічную сілу супраць пацярпелых.

 

Цікава, што адвакаты міліцыянтаў падтрымалі гэтае хадайніцтва. Але адначасова адзін з абвінавачаных выказаўся за тое, каб праводзіць суд адкрыта, маўляў, гэта дазволіць аб’ектыўна і ўсебакова правесці працэс.

 

Двух міліцыянтаў абвінавачваюць па ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэксу. Магчыма, гэтыя тыя самыя службоўцы, якіх затрымалі ў мінулым годзе за тое, што ў камадзіроўцы ў Лідзе выбівалі паказанні з падазраваных у злачынстве. Прынамсі, супадаюць прозвішча абвіначаных і прозвішчы, якія неафіцыйна фігуравалі ў мінулагодніх навінах. Санкцыя абвінаваўчага артыкула прадугледжвае ад 3 ад 10 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без і з забаронай займаць пэўныя становішчы ці выконваць пэўныя функцыі.