За падробленыя фінскія штампы ў пашпартах беларускам пагражае да пяці год турмы
Пра гэта паведаміла прадстаўнічка Падляшскага аддзялення польскай памежнай службы Катажына Зданевіч.
Памежнікі звязваліся з фінскімі калегамі, якія пацвердзілі, што штампы ў пашпартах беларусак яны не ставілі. Жанчын затрымалі, яны знаходзяцца ў пляцоўцы Памежнай службы ў Кузніцы. Крымінальны кодэкс Польшчы прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафа і абмежавання або пазбаўлення волі да пяці год.
У гэтым годзе памежнікі на Падляшшы выявілі ўжо 89 падробных дакументаў. Часцей за ўсё гэта менавіта штампы ў пашпартах. Лічба ўжо зараз у восем разоў большая, чым цягам усяго 2013 года.
Замежнікі падрабляюць штампы, калі хочуць даўжэй чым гэта дазволена знаходзіцца на тэрыторыі краін Шэнгенскай дамовы. Так яны спрабуюць абыйсці абмежаванне на знаходжанне ў Шэнгене да 90 дзён цягам 180 дзён.