Байкер-фатограф Сяргей Марозаў адкрыў у Гродне персанальную выставу
На выставе “Ад заходу да світання” прадстаўленыя дзве серыі, над якім аўтар працаваў цягам апошніх трох год. Яны прысвечаны байкерам і іх матацыклам.
На выставе “Ад заходу да світання” прадстаўленыя дзве серыі, над якім аўтар працаваў цягам апошніх трох год. Яны прысвечаны байкерам і іх матацыклам.
Унікальная выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю”, на якой можна будзе пабачыць больш за 1000 асабістых рэчаў жаўнераў першай паловы ХХ ст., распачне працу 15 красавіка ў Новым замку.
Шматразова ўзнагароджаны спектакль гарадзенскага Тэатра лялек “Пікавая дама” атрымаў яшчэ дзве узнагароды на Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў LUDI-2014 у расійскім Арле. Гарадзенцы заваявалі Гран-Пры і прыз моладзевага журы.
Раніцай 8 красавіка ў 7.55 з брамы гарадзенскай турмы выйшаў на волю ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён быў асуджаны ў 2010 годзе на пяць год турмы і апошнія два гады адбываў пакаранне ў Гродне. Аўтуховіча сустракалі сябры, грамадскія дзеячы, палітыкі, журналісты і проста неабыякавыя гарадзенцы.
“Асліныя бягі” арганізавалі 5 і 6 красавіка ў Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”. У іх прымалі ўдзел тры ўпартыя жывёлы, якія стала жывуць у агратурыстычным комплексе.
У сераду 9 красавіка дзве ўдзельніцы мінскай каманды Skvo’s Dance Company правядуць у клубе “База” майстар-класы па сучасным танцы і партнерынгу. Днём раней мінчукі пакажуць перформанс у Тэатры лялек.
Аформленыя і выдадзеныя тэксты супорта хакейнага “Нёмана” за сезон 2013-2014 з’явіліся 1 красавіка. Іх можна было набыць на выездзе ў Мінск 2-3 красавіка, таксама яны будуць раздавацца перад гульнёй 5 красавіка ў Гродне.