Упершыню ў гісторыі фанацкага руху з’явіліся аформленыя тэксты гарадзенскай хакейнай падтрымкі
Ідэя выдаць тэксты падтрымкі з’явілася каля двух месяцаў таму, яна здзейснілася дзякуючы натхненню і крэатыву лідараў суполак vk.com/hcneman і vk.com/huberts_city_fans і фанатаў ХК Нёман (Гродна) Red Black Bears.
Сярод 25 тэкстаў супорту – адзін беларускамоўны:
Ты лепшы на свеце, Нёман мой родны!
Ты стаў чымпiёнам, ты ўсiх перамог!
Няма сярод нас тых, хто з гэтым нязгодны!
Яшчэ будзе шмат чэмпiёнскiх дарог!
Мой родны клуб з Гродна, з лепшага града!
Адсюль мы таксама i нашы бацькi.
Наперад, за горад чэмпiёнаў, каманда!
Наперад, сыны магутнай ракi!
Таксама да абмеркавання на будучыню дадзены чатыры беларускамоўныя тэксты ад Hubert’s City Fans. Яны пакуль не выкарыстоўваюцца.
І.
О Нёман Гродна! – О Нёман Гродна!
Ты самы родны! – Ты самы родны!
Ты самы любы! – Ты самы любы!
Наш клуб народны! – Наш клуб народны!
ІІ.
Нёман гарадзенскі! – Гарадзенскі Нёман!
ІІІ.
Наперад, хлопцы! – Наперад, хлопцы!
IV.
Напе-е-ерад, Гродна! – Напе-е-ерад, Гродна!