Гарадзенцы выйшлі ў паўфінал моладзевага бізнес-конкурса START2GO.MOVE TOGETHER
Праект “Насіць і несці беларускае” Эміліі Комар мае на мэце наладзіць вытворчасць i рэалiзацыю адзення i бiжутэрыi з беларускiм нацыянальным арнаментам. Гарадзенцы маглі пазнаёміцца з канцэпцыяй і пабачыць прыклады сучаснай вопраткі з традыцыйным арнаментам на “Кірмашы праектаў” у студзені.
Mobilebank.by гэта праграма для Android i iOS якая пакуль што дапамагае даведвацца курсы валют ды адшукваць бліжэйшыя абменнікі і банкаматы. Але планы ў распрацоўшчыка Аляксандра Лявіцкага буйныя – праграма мае стаць комплексным інструментам для планавання бюджэта і адсочвання выдаткаў.
Агулам на конкурс паступіла 182 заяўкі, сярод якіх журы абрала 25 лепшых праектаў для ўдзелу ў паўфінале. У фінал пройдуць толькі пяць стартапаў: чатыры выбярэ журы, а пяты – чытачы TUT.BY. Каб дапамагчы гарадзенцам, трэба проста зайсці на старонку finance.tut.by/news395453.html і пад відэапрэзентацыяй патрэбнага праекта націснуць гузік “Падабаецца” ў выглядзе паднятага ўгару вялікага пальца. Галасаванне працягваецца да 22 красавіка, 14.00
Тройка пераможцаў фіналу атрымае прызы: 15 000 долараў за першае месца, 10 000 – за другое, 5 000 – за трэцяе.
Дарэчы, сярод удзельнікаў конкурсу таксама мінскія сябры “Твайго стылю” – штукарская пякарня “Żorny”. Пра гэты бізнес мы пісалі тут.
Падрабязней пра конкурс можна прачытаць тут.