У гарадзенскім Музеі гісторыі рэлігіі выступіць італьянскі бард Стэфана Кабела

Аўтар і выканаўца з італьянскай Вероны Стэфана Кабела выканае песні на італьянскай, ангельскай, рускай і фінскай мовах. У час канцэрту паміж спеваком і залай не будзе бар’ераў, бо Стэфана вывучаў рускую мову ва ўніверсітэце Вероны, а зараз і сам выкладае ў Улан-Удэ.

У Гродне крэдыторы дамагаліся вяртання пазык, пагражаючы зброяй і могілкамі

У Гродне стваральнікі прыватнай фірмы па выдачы экспрэс-крэдытаў радыкальнымі сродкамі намагаліся вярнуць пазыкі. Фірма легальна пазычала грошы пад 5% у дзень, але да тых, хто не вяртаў грошы ў час, выкарыстоўваўся бандыцкі сцэнар.

Беларусь стане бязвізавай на 36 дзён. Для аматараў хакею

Для замежных заўзятараў, што прыедуць на Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску ў наступным годзе, з 25 красавіка да 30 траўня будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым. Каб перасекчы мяжу трэба будзе мець толькі пашпарт і квіток на матч чэмпіяната, нават у электронным выглядзе.

Парад Дзедаў Марозаў пройдзе ў Гродне 17 снежня, забег – 21 снежня

Напярэдадні навагодніх святаў ужо традыцыйным робіцца шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак ды ўрачыстае ўключэнне святочнага асвятлення на плошчы Леніна. У гэтым годзе парад пройдзе ў аўторак 17 снежня.

У Каложскай царкве ёсць цяпер сваё “паштовае аддзяленне” для турыстаў

Паштовую скрыню ўсталявалі ў кіёску ў Каложы. Цяпер турысты могуць даслаць паштоўку з адразу з царквы, не губляючы час на пошук бліжэйшай пошты.

Лёс Святога балота яшчэ не вырашаны, але мінпрыроды паслядоўна бароніць заказнік

Шэраг сайтаў, у тым ліку “Твой стыль” апублікаваў 3 снежня інфармацыю аб тым, што Міністэрства энергетыкі і Акадэмія навук выказаліся супраць торфараспрацовак у заказніку “Азёры”. Але аказалася, што інфармацыя недакладная.

У Беластоку аб’явілі набор у памежнікі. Наплыў ахвотных заблакаваў тэлефонную лінію

|

У сераду 20 лістапада Падляшскае аддзяленне памежнай службы праводзіла набор на працу па тэлефоне. Ахвотных працаваць на польска-беларускай мяжы было вельмі шмат.

Сямён Шапіра: тры гарадзенскія гады

Сямён Шапіра прыехаў у Гродна ў амплуа ліберала і ці не галоўнага пасля Паўла Латушкі беларусізатара. Скончыў жа працу тут як зацяты змагар з крамолай ва ўніверсітэце і вялікі будаўнік. “Твой стыль” вырашыў развіць сваю колішнюю падборку “1000 дзён з Сямёнам Барысавічам”.

На выставе ў Гродне паказваюць адзіны захаваны сцяг паўстанцаў

У гродзенскім Старым замку працуе сумесная беларуска-літоўская выстава “Паўстанне 1863 года: твары, імёны, гісторыі”. На ёй выстаўлены аўтэнтычныя рэчы, што належалі як паўстанцам, гэтак і тым, хто здушваў паўстанне.

Актыўных беларускіх студэнтаў запрашаюць на навучальныя візіты ў Польшчу

|

Праграма Study Tours to Poland ужо шмат год дазваляе актыўным маладым беларусам пазнаёміцца з грамадскім і акадэмічным жыццём, культурай, палітыкай ды штодзённасцю нашых заходніх суседзяў.